Афрыканеры (, літаральна «афрыканцы») — народ у Паўднёвай Афрыцы, з'яўляюцца нашчадкамі каланістаў галандскага, нямецкага і французскага паходжанняИстория Тропической и Южной Африки в новое и новейшее время: учебное пособие / Отв. ред. А. С. Балезин. — М.: ИВИ РАН, 2010. С. 80.. Асноўная частка пражывае ў ПАР і Намібіі. Усярэдзіне афрыканераў вылучаецца субкультура бураў. Па веравызнанні — пратэстанты. Родная мова — афрыкаанс, склалася на аснове паўднёвых дыялектаў нідэрландскай мовы (да пачатку XX стагоддзя нідэрландская выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы). Агульная колькасць каля 3,6 млн чалавек. Да 1990 году складалі 60 % белага насельніцтва ПАР; астатнія 40 % — англа-афрыканцы, цяпер прапорцыя змянілася на карысць афрыканераў, бо англа-афрыканцы больш схільныя да эміграцыі за афрыканераў, якія лічаць Паўднёвую Афрыку сваёй этнічнай радзімай.
Гл. таксама Белыя ў ПАР Англа-бурскія войны Аранія
Катэгорыя:Афрыканеры Катэгорыя:Насельніцтва ПАР Катэгорыя:Народы Паўднёвай Афрыкі Катэгорыя:Народы ПАР Катэгорыя:Народы Намібіі Катэгорыя:Германцы