Нейраэталогія ( — нейрон, нерв і  — звычка, традыцыя) — міждысцыплінарная галіна нейралагічнай навукі, якая вывучае ўплыў падсвядомага механістычнага кантролю нервовай сістэмы на паводзіны жывёл, высвятляе, якім чынам цэнтральная нервовая сістэма пераводзіць біялагічна рэлевантныя раздражняльнікі ў натуральныя паводзіны.

Напрыклад, шматлікія кажаны валодаюць здольнасцю да , што дазваляе ім паляваць і арыентавацца ў прасторы. Іхнія ўльтрагукавыя крыкі і слыхавыя сістэмы высокаспецыялізаваныя ў гэтым кірунку. Слыхавая сістэма кажаноў часта служыць прыкладам таго, як акустычныя ўласцівасці гукаў могуць быць сканвертаваныя ў сэнсарную карту паводзінна рэлевантных магчымасцей гукаў.

Як бачна з назвы, нейраэталогія — гэта міждысцыплінарная галіна навукі, якая складаецца з нейрабіялогіі (вывучэння нервовай сістэмы) і эталогіі (вывучэння паводзінаў у натуральных умовах). Акурат засяроджанне нейраэталогіі на натуральных паводзінах і вылучае яе сярод іншых галін нейралагічнай навукі. Натуральныя паводзіны можна прадставіць як тыя, што дзейнічаюць сродкамі натуральнага адбору (т. б. выбар партнёра, арыентаванне, перамяшчэнне, пазбяганне драпежнікаў), у адрозненне ад паводзінаў у крытычных сітуацыях або ў лабараторыі.

Сістэмы мадэлявання Рэхалакацыя кажаноў — перамяшчэнне ў начных умовах і паляванне  — , канарэйка  — навігацыя, камунікацыя, рэакцыя пазбягання сціску, неабходнасць разрадкі і інш. Слыхавая карта прасторы сіпух — начное паляванне  — адрозненне ахвяры ад драпежніка Спеў цвыркуна — прывабліванне партнёра і выніковае апаражненне ў рыб — уцёкі ў процілеглы ад драпежніка бок і накіраваны падводны слых Мухі — мікрамаштабны накіраваны слых, прасторавае арыентаванне Соўкі — пры атрыманні ўльтрагукавога сігналу, выпушчанага кажанамі  — навучанне і запамінанне рэакцый самазахавання Пацукі — і перамяшчэнне ласосяў — нюхавая памяць і гармоны шчытападобнай залозы  — уцёкі і самазахаванне, агрэсіўнасць і стварэнне сацыяльнай іерархіі рыба — агрэсіўнасць і паводзіны пры атацы Пчала — вывучэнне, перамяшчэнне, зрок, нюх, палёт, агрэсіўнасць, нарыхтоўка ежы

Спасылкі Міжнародная супольнасць нейраэтолагаў

Катэгорыя:Нейранавукі Катэгорыя:Эталогія Катэгорыя:Раздзелы заалогіі