Вінцэнт Герберскі (, Гарадзеншчына — ) — медык. Кандыдат філасофіі (1808), магістр (1811) і доктар медыцыны (1812); член шматлікіх навуковых таварыстваў.
Біяграфія Скончыў Віленскую гімназію i Віленскі ўніверсітэт.
У 1804 накіраваўся ў англійскую калонію пад Пецярбургам для практычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі ўніверсітэт для слухання лекцыяў з фізікі, хіміі i сельскай гаспадаркі.
Па вяртанні ў Вільню (1806), вывучаў медыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 1813—1824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i памочнік прафесара Франка.
У 1817—1823 вывучаў за мяжой афтальмалогію. Па вяртанні (1823) выкладаў у Віленскім універсітэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі і паталогіі і дырэктар клінікі з унутраных хвароб.
Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта