280px|thumb|Эмілі дэ Форэст Данія прымала ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё, Швецыя. Дацкі прадстаўнік быў абраны праз нацыянальны фінал Dansk Melodi Grand Prix, арганізаваны Danmarks Radio (DR). Эмілі дэ Форэст прадставіла Данію з песняй «Only Teardrops». Данія выйшла з першага паўфіналу ў фінал, дзе атрымала перамогу з 281 балам.
Dansk Melodi Grand Prix 2013 На наступны дзень пасля правядзення фіналу конкурсу песні Еўрабачанне 2012, 15 мая, DR пацвердзіў свой удзел у наступным конкурсе. Па выніках суперфіналу Dansk Melodi Grand Prix Эмілі дэ Форэст набрала 26 балаў, заняла 1-е месца і стала прадстаўніком Даніі на Еўрабачанні 2013.
Месца Выканаўца Песня Балы 1 Эмілі дэ Форэст «Only Teardrops» 26 2 Mohamed Ali «Unbreakable» 19 3 Simone «Stay awake» 15 — Frederikke «Jeg har hele tiden vidst det» — — Brinck «Human» — — Kate Hall «I'm not alone» — — Louise Dubiel «Rejs dig op» — — Daze «We own the universe» — — Jack Rowan feat. Sam Gray «Invincible» — — Albin «Beautiful to me» —
На конкурсе Еўрабачанне Эмілі дэ Форэст называлася галоўным фаварытам конкурсу ў букмерскіх (William Hill , Ladbrokes і іншыя) прагнозахФавориты Евровидения-2013: прогнозы букмекеров Букмекеры определились с десяткой фаворитов «Евровидения-2013»Европа затаила дыхание: определены фавориты «Евровидения-2013»Букмекеры включили Огневич в тройку фаворитов «Евровидения-2013» .
Для забеспячэння справядлівага распаўсюджвання квіткоў у паўфінале «Еўрабачання» было вырашана, што Данія будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале 14 мая пад нумарам 5.Running order Malmö 2013 to be determined by producers | News | Eurovision Song Contest — Malmö 2013
У паўфінале Эмілі дэ Форэст кваліфікавалася ў фінал, заняўшы першае месца са 167 баламі.
У фінале Эмілі дэ Форэст выступала пад нумарам 18 і заняла першае месца з 281 балам.Eurovision Song Contest 2013 Grand Final | Year page | Eurovision Song Contest — Malmö 2013 Яна атрымала балы ад усіх краін акрамя Сан-Марына, у тым ліку 12 ачкоў ад 8-мі краін. Эмілі дэ Форэст выступала басанож у суправаджэнні двух барабаншчыкаў (якія гралі на малым перанасным і вялікім стацыянарным барабанах) і флейтыста.
Галасаванне Галасы, атрыманыя Даніяй +Галасы, атрыманыя Даніяй (1-ы паўфінал)12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў
5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал Нуль балаў — няма. +Галасы, атрыманыя Даніяй (фінал)12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў
5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал
Нуль балаў — . Галасы ад Даніі
Першы паўфінал 12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал
Фінал 12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал
Спасылкі
Катэгорыя:Данія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013