Мадонна з дзіцем ля каміна () — карціна алеем на дрэве аўтарства Рабера Кампена, якая захоўваецца ў Эрмітажы. Гэты твор з’яўляецца правай створкай дыптыха, левая створка прысвечана Тройцы.
Апісанне
Марыя намаляваная ва ўтульным інтэр’еры бюргерскага дома. З натуральнасцю простай жанчыны яна размясцілася ля каміна, яе атачаюць звычайныя бытавыя прадметыМадонна с младенцем у камина . Яна цалкам паглынутая звычайнымі матчынымі клопатамі і збіраецца спавіваць Дзіцятка, для чаго грэе руку ля камінаМадонна с Младенцем у камина (правая створка диптиха) (N 212814) .
Кампен падрабязна прайграў дэталі інтэр’еру і прадметы хатняга ўжытку, падкрэсліўшы іх аб’ём, матэрыяльнасць і асаблівасці фактуры: мармуровыя пліткі падлогі, накідку з на каленях Панны Марыі, таз і збан з латуні, беласнежны ручнік, жалезныя клямары, капялюшыкі цвікоў і краты акна. Аднак глядач з першага погляду бачыць у гэтай карціне нешта большае, што выходзіць за межы штодзённасці: жыццё прасторы, намаляванай мастаком, нібы спынілася, непадуладнае звыклай плыні часу, рэчы пры ўсёй іх канкрэтнасці ўспрымаюцца як тыя, што належаць не празаічнай рэчаіснасці, а нейкаму іншаму, ідэальнаму свету. Кожны адлюстраваны прадмет становіцца сімвалам: рукамыйніца і ручнік сімвалізуюць чысціню Марыі, адкрытае акно і святло, што льецца з яго, — прысутнасцю духоўнага пачатку, камін — злыя сілы, ад якіх Марыя абараняе немаўля.
Правенанс
Карціна трапіла ў Эрмітаж са збору ў С. — Пецярбургу па завяшчанні ўладальніка ў 1845 годзе. Спачатку дыптых прыпісваўся Ван Эйку, але падобная атрыбуцыя не пацвердзілася.
Спасылкі
Мадонна с младенцем у камина
Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа Катэгорыя:Карціны Рабера Кампена Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету Катэгорыя:Дыптыхі