Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу () — гісторыя самага першага і самага вядомага ўніверсітэта Бельгіі, якая ўключае гісторыю старога Лёвенскага ўніверсітэта і Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта, які ўзнік у ім пазней. Адкрыццё Лёвенскага ўніверсітэта санкцыянаваў у 1425 годзе Папа Рымскі Марцін V па хадайніцтве герцага Жана IV Брабанцкага.

З прыходам французаў у 1797 годзе Лёвенскі ўніверсітэт спасціг лёс усіх рэгіянальных універсітэтаў Францыі: ён быў скасаваны. Адроджаны мясцовым епіскапствам у 1834 годзе ў г. Мехелен, у наступным годзе пераехаў у Лёвен, усталяваўшы такім чынам пераемнасць з навучальнай установай дарэвалюцыйнага часу. Мовай выкладання доўгі час была латынь, у XIX стагоддзі латынь і французская, з 1930 года — французская і нідэрландская.

Пасля 1968 года ўніверсітэт падзяліўся. З-за пратэстаў фламандцаў франкамоўны паток вымушаны быў пакінуць горад Лёвен і заняў новы студгарадок ужо на тэрыторыі Валоніі.

Агульная храналогія Стары ўніверсітэт (1425—1797) Новы каталіцкі ўніверсітэт (1835—1968) Лёвенскі крызіс 1962—1968 гг.

Новыя ўніверсітэты У канцы крызісу 1968 года ўніверсітэт падзяляецца на дзве асобныя галіны: Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт — нідэрландамоўную, якая засталася ў Лёвене на месцы старога ўніверсітэта. Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт — франкамоўную, якая пераехала ў новы горад Лувен-ля-Нёў, Валонія.

Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Універсітэты Бельгіі Катэгорыя:Лёвен