Капэла «На Таку́» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў.
Гісторыя У 2008 г. бард і дудар Зміцер Сідаровіч пачаў збіраць гурт, які да 2011 г. ладзіў вечарыны традыцыйнага танца ў кавярні «Жар-птушка» (Мінск), а пасля на іншых пляцоўках.http://budzma.by/news/tancy-paslya-zhar-ptushki.html
Пра назву Назвы ў капэлы доўга не было, што цалкам адпавядала традыцыі, калі імя давалася паводле назвы мясцовасці. Але згодна з сучаснымі патрабаваннямі, трэба было неяк пазначаць сябе, таму ўзнікла капэла «На Таку».
Рэпертуар Капэла грае старыя вясковыя і гарадскія пабытовыя танцы. Пераважная большасць — беларускія, але ёсць і літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія ды французскія, а таксама іншых народаў Еўропы. Усяго — больш за сто розных танцаўhttp://vk.com/topic-14956663_24320466. Крытэрам уключэння пэўнага танцу ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захавання твору ў традыцыі.
Удзельнікі капэлы бяруць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выкананняhttp://budzma.by/country/u-poshukakh-tancaw.html.
Дыскаграфія
Альбомы Беларускія народныя танцы для забавы і навучання (2018)
Удзельнікі Аляксей Крукоўскі: акардэон Таццяна Грыневіч-Матафонава: скрыпка Раман Яраш: бубны, барабан, гармоніка Яўген Барышнікаў: бубен, дуда Дар’я Зуева: скрыпка Ігар Жалткоў: бубны, качалка
Былыя ўдзельнікі Зміцер Сідаровіч: дуда Ігар Доўгі: барабан Аляксей „Лесавік“: дуда, скрыпка
Клуб традыцыйнага танца «СІТА» Клуб традыцыйнага танца «СІТА» ўтварыўся ў студзені 2012 года. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў (падчас этнаграфічных экспедыцый, з відэадакументальных матэрыялаў) і падчас майстар-класаў этнахарэографаў. Досвед выканання замежных танцаў пераймаецца дзякуючы кантактам з клубамі традыцыйных танцаў суседніх краін.
Удзел у фэстах 2011 Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь) VIII Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Чёбішкіс, Літва)
2013 IV Kelmo šokių naktis (Кельмы, Літва) Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь) Jaunimo amatų dvidienis ant bruko „PAMATAI“ (Клайпеда, Літва) Traditsioonilise tantsu festival „SABATANTS“ (Талін, Эстонія) Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь) Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь) Міжнародны фестываль „Народы Балтыі“ (Зеленаградск, Расея) X Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Лачэры, Літва) Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь) Восеньскі фэст „БАГАЧ“ (Вязынка, Беларусь) VII Starptautiskais tradicionālo deju festivāls „Baltijas danču naktis” (Рыга, Латвія)
2012 V starptautiskā Ģikšu danču nakts (Гікшы, Латвія) Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь) XL Tarptautinis folkloro festivalis „SKAMBA SKAMBA KANKLIAI“ (Вільня, Літва) Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Пятровіца“ (Шыпілавічы, Беларусь) IX Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Палукніс, Літва) XII Tabor Domu Tańca (Бэцэйлы, Польшча) Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь)
2014 VII starptautiskā Ģikšu danču nakts (Гікшы, Латвія) Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь) Wszystkie Mazurki Świata (Варшава, Польшча) Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь) Tarptautinis folkloro festivalis „Parbėg laivelis“ (Клайпеда, Літва) XI Tarptautinė Tradicinių Šokių Klubo vasaros stovykla (Мардасавас, Літва) XXII Festiwal Muzyki Dawnej "Pieśń naszych korzeni" (Ярослаў, Польшча) Фэст „Кераміка Крэва“ (Крэва, Беларусь) Фолк-фэст „Камяніца“ (Азярцо, Беларусь) I фэст гарадскога мастацтва „sтARTup“ (Мінск, Беларусь) Восеньскі фэст „БАГАЧ“ (Вязынка, Беларусь) XXXIV Konkurs Gry na Instrumentach Pasterskich im. Kazimierza Uszyńskiego (Цеханавец, Польшча)
Спасылкі Клуб традыцыйнага танца „СІТА“ ва У Кантакце Клуб традыцыйнага танца „СІТА“ на Фэйсбуку Клуб традыцыйнага танца „СІТА“ на Youtube
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе