Алякса́ндр Рыго́равіч Свяргу́н (, — ) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 30 снежня 1903 года ў вёсцы Гічыцы (цяпер у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
Ад 1923 г. арганізатар і сакратар партячэйкі ў Гічыцах. У 1925—1927 гг. — член Косаўскага раённага, Слонімскага акруговага камітэтаў КПЗБ і КСМЗБ на Слонімшчыне. Вёў прапагандысцкую працу, быў адным з арганізатараў выступу рабочых Косава ў абарону Беларускай сялянска-рабочай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі, у 1929 г. прыгавораны да 10 гадоў турмы за рэвалюцыйную дзейнасць.
Падчас нападу СССР на Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года — адзін з арганізатараў узброенага атраду і стварэння часовага рэвалюцыйнага камітэта ў Івацэвічах. Абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У 1940 г. — на савецкай працы ў Брэсцкай вобласці.
З пачаткам вайны з Германіяй — у Чырвонай арміі, ад 1943 г. удзельнік партызанскага руху на Берасцейшчыне. З 1944 г. на савецкай працы ў Брэсце, пасля старшыня Пружанскага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1940—1947).
Аўтар успамінаў пра рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі, выдадзеных у калектыўным зборніку «У суровыя гады падполля» (1958).
Памёр 31 жніўня 1971 г.
Памяць У Пружанах Брэсцкай вобласці імем Аляксандра Свергуна названая вуліца, а таксама ўсталяваная мемарыяльная дошка на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду».
Літаратура
Клімец, М. Свяргун Аляксандр Рыгоравіч / Міхаіл Клімец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 267. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі Жыццяпіс
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі