Дзесятаглаў, Біблія Мацвея Дзясятага, Супраслеўскі зборнік — біблейскі рукапіс, напісаны кнігапісцам з Таропца Мацвеем Дзясятым (Мацвеем Іванавічам) у 1507 годзе ў Супрасльскім манастыры.
Змест
Рукапіс уяўляе сабой звод кніг Бібліі. З’яўляецца другім усходнеславянскім (пасля Генадзеўскай Бібліі 1499) поўным зводам біблейскіх кніг.
Складаецца з 545 аркушаў вялікага фармату (30,7×19,5 см), якія змяшчаюць большасць кніг Старога і ўвесь Новы Запавет. Акрамя Бібліі, у Дзясятаглаве ёсць .
На кожнай старонцы па 35 радкоў тэксту. На палях шматлікія паметкі перапісчыка і пазнейшых уладальнікаў. Рукапіс выкананы цудоўным каліграфічным почыркам з выкарыстаннем карычневага і чырвонага чарніла. У Новым Запавеце, акрамя таго, тэкст напісаны золатам і сіняй фарбай. Пры гэтым золата выкарыстоўваецца для цытат са Старога Запавету і для вылучэння слоў і вучэнняў Ісуса Хрыста, а сіняй фарбай напісаныя паметкі, што ўводзяць простую мову.
На апошнім аркушы размешчана прыпіска перапісчыка з падрабязнай аўтабіяграфіяй пад назваю «О напісавшем кнігі сія». Адтуль становіцца вядома, што Мацвей быў дзясятым дзіцем у сям’і (адсюль ягоная мянушка Дзясяты).
У кнізе прысутнічае мініяцюра рэдкага сюжэту з персаніфікацыяй — мудрасці Божай.
Мінуўшчына Ідэя скласці поўны збор кніг Бібліі на славянскай мове паходзіла з вялікакняжацкага двара. Дзеля гэтага ў Вільню для працы над рукапісам быў прыцягнуты выхадзец з Маскоўскай Русі, спрактыкаваны кнігапісец Мацвей Дзясяты. Праца працягвалася шэсць гадоў (1502—1507), пад час якіх памёр заказчык — вялікі князь літоўскі Аляксандр, і Мацвей заканчваў працу ўжо ў Супраслі.
Захоўваўся ў Супраслеўскім манастыры. У сярэдзіне XIX стагоддзя трапіў у асабістую бібліятэку епіскапа Паўла Дабрахотава, пасля якога перайшоў у валоданне акадэміка Сразнеўскага. У 1910 годзе разам са зборамі Сразнеўскага рукапіс трапіў у бібліятэку пецярбургскай Акадэміі навук.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Мікалай Нікалаеў, загадчык Аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Пачаткі каліграфічнай ілюмінацыі Бібліі ў Беларусі Библия Матфея Десятого - Том 1 - Факсимильное воспроизведение рукописи (713 Мб)
Катэгорыя:Старажытнабеларуская літаратура Катэгорыя:Хрысціянскія рукапісы Катэгорыя:Супрасль Катэгорыя:Рукапісы са збору Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Катэгорыя:Кнігі 1507 года Катэгорыя:Кнігі XVI стагоддзя