Фірузаба́дФізіка-геаграфічныя даныя GeoNames World Gazetteer (сярэднеперс. اردشيرخوره Ардашыр-Хварах , Fīrūzābād) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Фарс. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Фірузабад.
Геаграфія Горад знаходзіцца ў заходняй частцы Фарса, у горнай мясцовасці паўднёва-ўсходняга Заграса, на вышыні 1 322 метраў над узроўнем мора. Фірузабад размешчаны на адлегласці прыблізна 85 кіламетраў на поўдзень ад Шыраза, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 760 кіламетраў на поўдзень-паўднёвы ўсход (SSE) ад Тэгерана, сталіцы краіны.
Гісторыя Фірузабад мае старажытную гісторыю. Аляксандр Македонскі знішчыў ранейшы горад Гор. Праз некалькі стагоддзяў Ардашыр I, першы цар дынастыі Сасанідаў, аднавіў горад і зрабіў яго сваёй сталіцай. Ізноў спустошаны падчас арабскага заваявання ў VII стагоддзі.
Аляксандр Македонскі змог накіраваць на горад воды возера, якое захавалася ўверх па цячэнні ракі. Ардашыр I, аднаўляючы горад, пабудаваў адводны канал ад возера.
Горад будаваўся як сталіца і быў акружаны сцяной з чатырма брамамі, у цэнтры знаходзіўся зараастрыйскі храм.
Славутасці Побач з горадам захаваліся ў руінах пабудовы Ардашыра — крэпасць Галех-Дахтар («крэпасць дачкі»), палац Ардашыра і храм вогнепаклоннікаў на месцы былога горада Гор, або Ардашыр-Хварах. У 1997 г. урад Ірана прапанаваў уключыць гэтыя помнікі ў спіс Сусветнай спадчыны.
Насельніцтва Паводле даных перапісу, на 2006 год насельніцтва складала 58 210 чалавек; у нацыянальным складзе пераважаюць кашкайцы, у канфесійным — мусульмане-шыіты.
Спасылкі Fars Cultural Heritage Organization
Катэгорыя:Гарады Ірана Катэгорыя:З’явіліся ў IV стагоддзі