Це́тава (, ) — горад на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, цэнтр абшчыны Цетава, пабудаваны ля падножжа горнага масіва Шар у гісторыка-геаграфічнай вобласці Полаг. Праз Цетава працякае рака Пена. Горад размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора.
Насельніцтва Цетава — 52 915 чалавек (2002). У Цетава два ўніверсітэты: Дзяржаўны ўніверсітэт Цетава і міжнародны Паўднёва-ўсходне-еўрапейскі ўніверсітэт. Праз Цетава праходзіць шаша з Скоп’е на Госцівар.
Па легендзе, горад названы ў гонар героя Цета, які, нібы, ачысціў горад ад змей.
300px|thumb|Рака Пена ў Цетава
Гісторыя Цетава было заснавана ў XIII стагоддзі як невялікі праваслаўны пасёлак — Хцетава, вакол царквы Святой Багародзіцы. У канцы XIV стагоддзя Цетава разам з астатняй Македоніяй было заваявана Асманскай імперыяй. З ростам мусульманскага насельніцтва ў Македоніі ў XV стагоддзі сталі будавацца мячэці, лазні і рынкі. Цетава стала важным гандлёвым цэнтрам для мясцовых земляробаў і рамеснікаў, а таксама важным умацаваным пунктам. Пры турках Цетава звалася Калкандэленам. Да XIX стагоддзя, калі насельніцтва Цетава стала павялічвацца за кошт навакольных вёсак, колькасць жыхароў налічвала 4500. У 1912, у выніку Балканскіх войнаў, Цетава стала сербскім горадам. Падчас Другой сусветнай вайны Цетава кіравалася сумесна Італіяй і яе марыянетачным рэжымам у Албаніі. Камуністычная партыя Македоніі была ўтворана 19 сакавіка 1943 г. у Цетаве.
Насельніцтва
Насельніцтва Цетава мае змяшаны этнічны склад.
Нацыянальнасць Усяго Македонцы 18 555 (35,07 %) Албанцы 28 897 (54,61 %) Туркі 1 878 (3,55 %) Цыгане 2 352 (4,44 %) Влахі 13 Сербы 587 Башнякі 156 Астатнія 419 (1,17 %)
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама Ляшоцкі манастыр
Крыніцы
Спасылкі Сайт абшчыны Цетава
Катэгорыя:Гарады Паўночнай Македоніі