Пастумій Руф Фест Авіен () — старажытнарымскі паэт, пісьменнік і перакладчыкАнтичный мир. Сост. М. И. Умнов. М.: Олимп, АСТ, 2000 другой паловы IV стагоддзя, родам з Вальсіній (Этрурыя). Прадстаўнік патомнай сенацкай арыстакратыі, праконсул Ахаі і Афрыкі (гады невядомыя).
Заваяваў вядомасць сваім асцярожным стаўленнем да язычніцкай культурнай спадчыны.
Мяркуючы па захаваных працах, да гучна дэбатаваных яго сучаснікамі рэлігійных пытанняў Авіен быў зусім абыякавы, хоць сам прытрымліваўся язычніцтва. Акрамя цяпер страчаных твораў, яму належаў перыфраз «Φαινόμενα» Арата, і два вершаваныя перыплы, з якіх «Descriptio orbis terrae» змешчаны ў перыфразе геаграфічнага верша Дзіянісія Перыэгета лацінскімі гекзаметрамі, a «Ora maritima», якая напісана ямбамі і дайшла да нас толькі ва ўрыўках, утрымлівае каштоўны матэрыял, запазычаны са старажытных крыніц, хоць і скажоны пазнейшымі даданнямі.
Вядомыя яго працы «Пра нябесныя з'явы» і «Апісанне марскога ўзбярэжжа» (ад Брэтані (Альбіёна) да Понта Эўксінскага), таксама захавалася 700 радкоў пра атлантычнае ўзбярэжжа Галіі і ІспанііИ. А. Лисовый, К. А. Ревяко. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001.
Жонку Феста клікалі Плацыдзія, яны мелі некалькі дзяцей, у тым ліку сына па імі Плацыдзій. Сярод продкаў Феста быў Гай Музоній Руф — стоік эпохі Нерона і Веспасіяна.
У яго гонар названы астэроід.
Літаратура
Тэксты і пераклады Лацінскія тэксты Сведения о Скифии и Кавказе. // ВДИ. 1949. № 4. С. 237—243. Авиен. / Пер. С. П. Кондратьева. // Античная география. М.: 1953. С. 324—337. В серии «Collection Budé»: Aviénus. Les Phénomènes d’Aratos. Texte établi et traduit par J. Soubiran. 2e tirage 2003. 400 p. Amedeo Alessandro Raschieri, L'orbis terrae di Avieno, Acireale-Roma, Bonanno, 2010.
Спасылкі
Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Паэты IV стагоддзя