Метрокл з Маране́і (, IV—III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, кінік. Перад тым, як стаць кінікам, быў слухачом перыпатэтыка Тэафраста. Брат Гіпархіі. Паходзіў з г. Маранеі. Лічыцца, што Метроклам створаны новы літаратурны жанр — хрыя, кароткі маралізуючы анекдот пра гістарычную асобу. Вядомыя яго хрыі пра Дыягена Сінопскага, якія ідэалізуюць гэтага філосафа.

Творы Метрокла не захаваліся (як паведамляецца, Метрокл знішчыў іх самастойна).

Крыніцы

Спасылкі Дыяген Лаэрцкі. Пра жыццё, вучэнні і выслоўі знакамітых філосафаў. Кніга шостая Metrocles // The Inernet Encyclopedia of Philosophy Античная философия: Энциклопедический словарь. М., 2008. С.492. ISBN 5-89826-309-0

Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Кінікі Катэгорыя:Кінікі класічнага перыяду Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Філосафы III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Эліністычная філасофія