Вінцэнты Смако́ўскі (Вікенцій Смакоўскі, Вінцас Смакаўскас, , ; , Вільня — , Крыкяны, цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна) — мастак, жывапісец і графік, які працаваў у Літве, ганаровы вольны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў; жывапісу ўласцівы рысы акадэмізму і класіцызму з элементамі рамантызму, больш выразнага ў яго графічных працах.

Біяграфія 250px|thumb|«Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію» thumb|250px|«Алегорыя паражэння Лістападаўскага паўстання» З 1817 да 1822 года вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце. У 1823—1829 гадах працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе за рысункі з натуры, намаляваныя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці. У 1824 годзе быў ганараваны сярэбраным медалём другой вартасці, у 1825 годзе — першай вартасці. У 1827 годзе Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залатога медаля прадстаўленую Смакоўскім працу «Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», ганараваную меншым залатым медалём.

Запрошаны ў 1829 годзе ў памочнікі прафесару Яну Рустэму, у 1829—1832 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце.

У 1836 годзе скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян, у 1841—1856 гадах — гарадскім урачом у Варшаве. Пасля 1858 года жыў у вёсцы Крыкяны Свенцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна).

Творчасць

Пісаў карціны на гістарычную тэматыку («Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», 1827; «Марыус у развалінах Карфагена», «Барацьба турак з чаркесамі», «Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»), бытавога жанру («Сляпы жабрак з хлопчыкам», «Салдат на кані»), партрэты («Ягайла і Ядвіга», партрэт Ю. І. Крашэўскага, аўтапартрэты) і пейзажы. Аўтар ілюстрацый да кніг (тры літаграфіі да паэмы «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, 1823, па іншых звестках 1828; 50 ксілаграфій да паэмы «Anafielas» Крашэўскага, 1846) і малюнкаў па матывах эпічнай паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1860). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі, Нацыянальным музеі ў Варшаве і ў іншых зборах.

Напісаў даследаванні пра фрэскі Троцкага замка (1822), кансервацыяй якіх Смакоўскі займаўся, а таксама працы пра Яна Рустэма, Валенція Ваньковіча, .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Смоковский Викентий Смакоўскі Вінцэнт (1797 ?-1876)

Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Ганаровыя вольныя супольнікі Імператарскай Акадэміі Майстэрстваў Катэгорыя:Слуцкая гімназія