Нараджэнне Маці Божай — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Ляхаўцы, Маларыцкі раён. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Паходжанне Абраз выяўлены 12-й і 33-й экспедыцыямі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у капліцы на могілках в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая так узгадвае пра знаходкуМатерь Божья в намитке - 06.01.2017, Sputnik Беларусь:
Раскрыты ў Інстытуце «Рэстаўрацыя» А. М. Красіліным пад кіраўніцтвам С. В. Філатава ў 1979 годзеЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 26-27..
Апісанне Абраз уключае ў выяўленчую тканіну яскравыя элементы бытавога, этнаграфічнага характару. Служанкі намаляваны ў строях беларускіх сялянак — андараках, кужэльных сарочках і гарсэтах са шнуроўкай. Асобныя дэталі ўбрання пакоя вабяць звычайнай прастатой: спавівальнік на дзіцячай калысцы, прошвы на падушках, разьбяныя ножкі стала. Дзякуючы дэталям, якія паказваюць на мясцовае паходжанне твора, абраз набывае значэнне ўзору, паводле якога ўвесь аналагічны яму жывапіс адносіцца да мясцовай школы.
Нягледзячы на жанравасць, абраз прасякнуты незвычайнай урачыстацю і асаблівай жыццесцвярджальнай сілай. У ім сцэна нараджэння дзіцяці пададзена адначасова і будзённа і вельмі святочна. Кампазіцыя ўключае ў сябе трапяткія жывыя канкрэтныя дробязі і разам з тым застаецца абагульнена-манументальнай. Архітэктурныя кулісы — масіўныя вежы — формамі і дэкорам нагадваюць рэнесансныя збудаванні. Яны выразна абмяжоўваюць месца дзеяння, але пакідаюць пэўную глыбіню сцэны. Аб рэнесансных традыцыях нагадвае і сакавіты разьбяны арнамент на фоне, які вызначаецца выразным рапортам і чаканеным малюнкам формы крына (стылізаванай лілеі), сцяблоў і завіткоў аканту.
Як і ў іншых вядомых абразах другой паловы XVI ст., захоўваюцца традыцыйныя іканапісныя прыёмы: перавага графічнага пачатку, рознамаштабнасць фігур, умоўнасць залатога арнаментаванага фону і, урэшце, спалучэнне розначасовага дзеяння ў адзіным сюжэце. Але разам з тым з’яўляюцца новыя нязвыклыя рысы, як, напрыклад, класічная яснасць і ўраўнаважанасць кампазіцыйных мас, гарызантальных і вертыкальных элементаў, колеравых рытмаў, а таксама блізкія да рэальных суадносіны чалавечых фігур і архітэктурных куліс. Здзіўляе наяўнасць на толькі адваротнай, але і прамой перспектывы. Своеасаблівым здаецца і мажорны каларыт, у якім пераважаюць плямы светлага кінавару і прыглушанага сіняга колеру, адцененыя золатам фону. Хаця трэба адзначыць, што ў гэтым абразе колер у цэлым, нягледзячы на мяккасць, больш інтэнсіўны, чым у падобных творах гэтага часу, што тлумачыцца яго больш познім паходжаннем.
Абраз асаблівасцямі кампазіцыйнай будовы, групоўкай сюжэтаў, характарам этнаграфічных элементаў і каларытам нагадвае фрэскі Троцкага замка.
Выстаўкі Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000 Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 199902000; Мінск, 2001 Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск, 1999—2000 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000 Іканапіс беларускага Палесся. XVII—XVIII стст. Мінск. 2003
Літаратура
Церашчатава В. В. Збор. 1972. С. 421—422 Вецер Э. І. Літаратурныя і дакументальныя крыніцы длявывучэння беларускага старажытнага жывапісу XII—XVIII стст. //Библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С. 604—605
Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская іканапісная школа Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ляхаўцы (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Жывапіс Адраджэння