Машэка, У часы даўнейшыя — фальклорна-гістарычная п'еса Е. Міровіча, напісаная і пастаўленая ў 1923 годзе ў БДТ-1.

Акцёры

Машэка — У. Крыловіч Ганка — В. Галіна Дораш — Г. Грыгоніс

Музыка

Для пастаноўкі спектакля музыку напісаў Уладзімір Тэраўскі. Харэаграфія была пастаўлена Канстанцінам Алексютовічам. У лік танцаў ражаных, калядоўшчыкаў у п'есу ўвайшоў беларускі народны танец «Каза» ў пастаноўцы К. Алексютовіча. Ён выконваўся пад спеў хоруТанцы, изображающие птиц, зверей, домашних животных и подражающие их движениям .

Іншыя пастаноўкі У 1959 годзе за спектакль па п’есе Е. Міровіча «Машэка» самадзейны калектыў Дома культуры імя Горкага (былы Клуб хімікаў) у Барысаве быў удастоены звання «Народны», а групе выканаўцаў (Валянціна Дзедумет, Уладзімір Аксенкруг, Генадзь Правілаў, Раман Раскін, Раіса Жыліна, Генадзь Дабравольскі, Жанна Нядзвецкая) было прысвоена званне «Артыст народнага тэатра»Театр в истории Борисова .

У 1984 годзе на Рэспубліканскай студыі тэлебачання па п’есе быў зняты тэлевізійны спектакль «Машэка» (рэжысёр У. Станкевіч).

Спасылкі

Фота са спектакля самадзейнага калектыву Дома культуры імя Горкага ў Барысаве

Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:П’есы Еўсцігнея Міровіча Катэгорыя:Творы 1923 года