«Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» (ранейшыя назвы, у парадку прысваення — «Рыга», «Леанід Брэжнеў», «Тбілісі») — цяжкі авіяносны крэйсер, адзіны ў складзе ВМФ Расіі ў сваім класе.

Названы ў гонар Мікалая Герасімавіча Кузняцова, адмірала флоту Савецкага Саюза.

Уласцівасці Прызначаны для паразы буйных надводных аб’ектаў, абароны марскіх злучэнняў ад атак верагоднага суперніка.

На авіяносным крэйсеры могуць быць размешчаны: Самалёты Су-25УТГ і Су-33; Верталёты Ка-27 і Ка-29.

Гісторыя Пабудаваны ў Мікалаеве, на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе.

5 снежня 2007 года «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» узначаліў атрад баявых караблёў, якія адправіліся ў паход у Атлантычны акіян і Міжземнае мора.

У 2016—2017 гады быў выкарыстаны ў ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі.

З 2018 года, пасля вяртання з паходу ў Міжземнае мора, да 2025 года — знаходзіўся на рамонце.

У сярэдзіне 2025 года прынята рашэнне — працяг рамонтных работ лічыць немэтазгодным. Пасля кансервацыі корпус карабля будзе прададзены альбо ўтылізаваны.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Авіяносцы СССР Катэгорыя:Авіяносцы Расіі Катэгорыя:Судны паводле алфавіта