Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (, ) — беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно. Салістка рок-гурту «Naka».
Біяграфія У 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спецыялізацыя — акцёр драматычнага тэатра і кіно (кіраўнік курсу — Валерый Раеўскі).
Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.
Як спявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»Naka… Pomidor/off… ці 8 сакавіка? . «Яна вызначаецца эмацыйнасцю ў вакале і рашучасцю ва ўчынках», — даваў ацэнку Сяргей Будкін.
У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спыненыАпельсінавыя долькі ў музычным фармаце.
Канфлікт з крытыкамі Падчас фестывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Таццяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014—2015 годах.
Творчасць Спэктаклі 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна 2000: «Амфитрион» — як Леда 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка 2000: «Мы і яно» — як жонка 2001: «Карлик Нос» — як зорка 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна 2003: «Извещение Марии» — Віалена 2004: «Случайный вальс» — як жанчына 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі 2005: «Опера нищих» — як Джэні Маліна 2005: «Ниночка» — як Ніначка 2009: «Идеальный Муж» — як Гертруда 2009: «Бег» — як Серафіма 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Уласьеўна
Фільмаграфія 1999: «Беларусь на скрыжаваннях стагоддзяў» — як Рагнеда 2000: «Любоўныя гісторыі» (студэнцкі фільм) — як настаўніца 2009: «Грашовае дрэва» — як Джына і спявачка 2010: «Дастыш фантастыш»
Спасылкі Профіль на сайце НАДТ імя Горкага Біяграфія на сайце гурту Naka Дадзеныя на фан-сайце Інтэрв’ю са Шпакоўскай на сайце Ultra-Music
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Naka