Стэфані Луіза Кво́лек (, , Пенсільванія) — амерыканскі хімік польскага паходжання, якая вынайшла поліпарафенілен-тэрэфталамід, больш вядомы як Wholly Aromatic Carbocyclic Polycarbonamide Fiber . Кволек заваявала мноства ўзнагарод за свае працы ў хіміі палімераў.
Раннія гады і адукацыя
Кволек нарадзілася у сям’і польскіх эмігрантаў у Нью-Кенсінгтане, Пенсільванія, у 1923 годзе. Яе бацька, Джон Кволек (), памёр, калі ёй было дзесяць гадоў. Кволек пераняла ад яго цікавасць да навукі, а ад маці, Нэлі Зайдэл Кволек, цікавасць да моды. У 1946 годзе Кволек атрымала ступень у галіне хіміі Універсітэта Карнегі — Мелан. Кволек планавала стаць лекарам і спадзявалася, што зможа назапасіць грошай на медыцынскую адукацыю за кошт падзаробкаў ў хімічнай галіне.
Кар’ера ў DuPont
У 1946 годзе Уільям Хейл Чарч, будучы настаўнік Кволек, прапанаваў ёй пасаду ў філіяле DuPont, які знаходзіўся ў Буфала, штат Нью-Ёрк«Invent Now». National Inventors Hall of Fame. Хоць Кволек думала толькі пра падпрацоўкі, з часам яна знайшла працу ў DuPont досыць цікавай, і адмовілася ад медыцынскай кар’еры. Кволек пераехала ва Уілмінгтане, штат Дэлавэр у 1950 годзе і працягнула працу ў DuPont. У 1959 годзе яна атрымала ўзнагароду ад Амерыканскага хімічнага таварыства (ACS).
Кеўлар
Падчас працы ў кампаніі DuPont Кволек вынайшла кеўлар. У 1964 годзе, у чаканні нафтавага дэфіцыту, яе група пачала шукаць лёгкае, але трывалае валакно, якое б выкарыстоўвалася ў шынах. Валакно, якое атрымалася, у адрозненне ад нейлону, не было крохкім. Кіраўнік і дырэктар лабараторыі разумелі значэнне гэтага адкрыцця і ўнеслі свой уклад у развіццё новай вобласці хіміі палімераў, якая стала затым хутка развівацца. Да 1971 быў атрыманы сучасны кеўлар. Кволек, аднак, не прымала актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы спосабаў прымянення кеўлару і вырабаў з яго.
Пенсія
У 1986 годзе Кволек сышла з пасады навуковага супрацоўніка кампаніі DuPont. Тым не менш, яна доўгі час кансультавала кампанію DuPont, а таксама ўваходзіла ў Нацыянальны даследчы савет і Нацыянальную акадэмію навук. За 40 гадоў працы навукоўцам-даследчыкам яна атрымала па розных дадзеных ад 17 да 28 патэнтаў. У 1995 годзе яна стала чацвёртай жанчынай, якія была прынятая ў . У 1996 годзе яна атрымала Нацыянальны медаль тэхналогіі, а ў 2003 годзе яна была прынята ў . У 1997 годзе яна атрымала медаль Перкіна ад Амерыканскага хімічнага таварыства, а ў 1980 годзе ўзнагароду ад яго ж за «Творчае вынаходства».
Памёрла 18 чэрвеня 2014 года ва Уілмінгтане, Дэлавэр.
Спасылкі Stephanie Kwolek at Famous Women Inventors
Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Члены Нацыянальнага залы славы вынаходнікаў