«П'ета» () — карціна венецыянскага мастака Тыцыяна, якая была напісаная ў 1575—1576 гадах і стала апошняй працай мастака. Выстаўлена ў венецыянскай галерэі. Адлюстроўвае вялікую нішу, у якой Дзева Марыя падтрымлівае цела Хрыста з дапамогай укленчанага Нікадзіма. Злева ад іх стаіць Марыя Магдаліна. Гэтыя фігуры ўтвараюць ідэальны трохвугольнік.
Гісторыя Карціна Тыцыяна «П'ета» лічыцца апошнім творам майстра. Яна была скончана Джакама Пальма-малодшым. Верагодна, пад відам Нікадзіма Тыцыян намаляваў сам сябе.
Гл. таксама П’ета «Ускладанне цярновага вянка» (Тыцыян) Не рыдай Мяне, Маці Аплакванне Хрыста
Спасылкі «П'ета» Тыцыяна
Катэгорыя:Карціны Тыцыяна Катэгорыя:Карціны са збораў Галерэі Акадэміі