Князь Аляксандр Міхайлавіч Галіцын ( — , Масква) — рускі пасол у Францыі і Англіі, віцэ-канцлер, прадстаўнік малодшай галіны роду .
Біяграфія Старэйшы сын генерал-адмірала ад шлюбу з Таццянай, дачкой маскоўскага губернатара .
У 1742 годзе пачаў службу ў пасольстве Расіі ў Галандыі. З 1749 па 1755 пасол у Парыжы, у 1755—1761 гадах — пасол у Лондане. Спрыяў уступлення на пасад Кацярыны II. Падчас чэрвеньскага перавароту Галіцын быў пасланы Пятром III да Кацярыны з лістом, у якім імператар «прасіў памілавання» і дазволу выдаліцца ў Галштынію; Галіцын не вярнуўся і перайшоў на бок Кацярыны.
З 9 чэрвеня 1762 года па 2 красавіка 1775 віцэ-канцлер, віцэ-прэзідэнт , кавалер ордэна Аляксандра Неўскага (1762), сапраўдны тайны саветнік (1764). У 1774 у атрымаў і стаў сенатарам; (1775).
Літаратура
Дмитрий Григорьевич Левицкий 1735—1822: Каталог временной выставки — Государственный Русский музей. — Л.: Искусство, Ленинградское отделение, 1987. — 142 с.
Спасылкі «Российский архив» на проекте «Руниверс»
Катэгорыя:Паслы Расійскай імперыі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхайлавіч Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі Катэгорыя:Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскве