__NOTOC__

12 мая (12 траўня) — сто трыццаць другі (сто трыццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

254: Стэфан I быў абраны Папам Рымскім. 996: У Кіеве асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі. 1057: Кніжнік Рыгор скончыў працу над «Астраміравым Евангеллем», адным з найстаражытнейшых помнікаў пісьменнасці Русі. 1182: Кнуд VI стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі Вальдэмара I. 1191: Англійскі кароль Рычард I Львінае сэрца ажаніўся ў Лімасоле з Берэнгарыяй Наварскай, дачкой наварскага караля Санча VI Мудрага. 1237: Ордэн мечаносцаў паводле булы Папы Рымскага Рыгора IX аб’яднаўся з Тэўтонскім ордэнам. 1926: Экіпаж дырыжабля «Нарвегія» пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена здзейсніў першы пацверджаны палёт над Паўночным полюсам. 1941: Нямецкі інжынер Конрад Цузэ прадставіў Z3 — першы ў свеце праграмна-кіраваны і цалкам аўтаматычны камп’ютар. 1948: Савецкі Саюз зняў блакаду Заходняга Берліна. 1364: Па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага ў Кракаве заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт. 1551: У Ліме адкрыты ўніверсітэт Сан-Маркас — першы ўніверсітэт у Амерыцы. 1881: Туніс становіцца французскім пратэктаратам. 1924: Пачалася 1-я Усебеларуская нарада архівістаў (завяршылася 15.5). 1968: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам). 2008: Здарылася катастрафічнае Сычуаньскае землетрасенне ў Кітаі, якое забрала жыцці каля 70 тысяч чалавек.

Нарадзіліся

1496: Густаў I Ваза, кароль шведскі (пам. 29.9.1560) 1606: Іахім фон Зандрарт, нямецкі жывапісец 1665: Альберт Себа, нідэрландскі натураліст 1670: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 1.2.1733) 1745: Енс Юль, дацкі мастак 1753: Джавані Батыста Віёці, італьянскі скрыпач (пам. 3.3.1824) 1812: Эдвард Лір, англійскі мастак і паэт (пам. 29.1.1888) 1820: Флорэнс Найцінгейл, сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч Вялікабрытаніі (пам. 13.8.1910) 1842: Жуль Маснэ, французскі кампазітар 1899: Марыс Карэм, бельгійскі паэт 1904: Віліс Лаціс, латышскі пісьменнік (пам. 6.2.1966) 1907: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса (пам. 29.6.2003) 1909: Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец (пам. 14.2.1984) 1910: Дораці Кроўфут-Ходжкін, англійскі біяхімік (пам. 29.7.1994) 1921: Іозеф Бойс, нямецкі мастак (пам. 23.1.1986) 1933: Андрэй Вазнясенскі, расійскі паэт (пам. 1.6.2010) 1947: Майкл Грант Ігнацьеў, канадскі гісторык і палітык 1950: Гэбрыэл Бірн, ірландскі акцёр 1983: Донал Глісан, ірландскі акцёр 2010: Арыса Тру, аўстралійская скейтбардыстка, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі 1012: Сергій IV, Папа Рымскі 1182: Вальдэмар I Вялікі, кароль дацкі (нар. 14.1.1131) 1700: Джон Драйдэн, англійскі паэт 1792: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст 1842: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак (нар. 14.2.1800) 1884: Бедржых Сметана, чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор (нар. 2.3.1824) 1925: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхканцлер Веймарскай рэспублікі 1935: Юзаф Пілсудскі, кіраўнік Другой Рэчы Паспалітай, маршал (нар. 5.12.1867) 1936: Луі Каміль Маяр, французскі вучоны, урач 1946: Вацлаў Шпала, чэшскі мастак 1953: Фрыц Макензен, нямецкі мастак 1981: ХАП Грысхабер, нямецкі мастак 1985: Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар 1992: Жаклін Маян, французская актрыса 2020: Мішэль Пікалі, французскі акцёр, сцэнарыст

Святкуюць Міжнародны дзень медыцынскай сястры , Дзень Святога апостала Андрэя Першазваннага.

512