Амудар’я́ — рака ў Азіі. Даўжыня (з Пянджам) 2540 км. Плошча дэльты 100 тыс. км². Вадазбор 309 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,9 тыс. м³/сек.

Утвараецца зліццём рэк Пяндж і Вахш, упадае ў Аральскае мора, утвараючы дэльту. У цяперашні час воды ракі не даходзяць да Аральскага мора, бо забіраюцца на арашэнне. Гэта стала адной з асноўных прычын абмялення Аральскага мора.

Гл. таксама Сундуклі Прысарыкамышская дэльта Амудар’і

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Афганістана Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Рэкі Узбекістана Катэгорыя:Рэкі Туркменістана