Мільтыяд (; ~550—489 да н.э.) — афінскі палкаводзец, сын Кімона Старэйшага (які быў зводным братам Мільтыяд Старэйшага) бацька Кімона Малодшага (ад фракійкі).
Вядомы перамогай над войскам Персіі ў Марафонскай бітве (490 да н.э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Параса правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талантаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Яго сын Кімон выплаціў штраф і пасмяротна рэабілітаваў бацьку.
Займаўся палітыкай яшчэ пры Пісістратыдах; паміж 521 і 513 да н.э. быў высланы ў Херсанес Фракійскі. Там ажаніўся з дачкой цара Апора Гегесіпіле, і вярнуўся ў Афіны (493 да н.э.) як правіцель, на ўласных караблях.
Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзве гермы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, з’яўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н.э. — статуі ФідыяАўтарства статуі — паводле паведамлення Паўсанія.
Катэгорыя:Постаці Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Военачальнікі Афін Катэгорыя:Палітыкі Афін Катэгорыя:Архонты Афін Катэгорыя:Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў