Арну́льф Ме́цкі (, ; 580/582—) — франкскі палітычны і царкоўны дзеяч, біскуп горада Меца, прабацька дынастыі Каралінгаў, кананізаваны каталіцкай царквой. Дзень памяці — 18 ліпеня.
Арнульф нарадзіўся паміж 580 і 582 годам. Быў уплывовым саноўнікам пры двары меравінгскага караля Аўстразіі Тэадэберта II. У 613 годзе разам з Піпінам Арнульф узначаліў арыстакратычную апазіцыю каралеве Брунгільдзе і дамогся ўз'яднання франкскіх каралеўстваў пад уладай Хлотара II. Пасля гэтага ён атрымаў сан біскупа мецкага. З 623 года Арнульф быў адным з саветнікаў караля Дагаберта I. У 627 годзе ён адышоў ад спраў і стаў пустэльнікам. Пахаваны ў Рэмірмонскім абацтве. Пасля смерці Арнульф Мецкі быў кананізаваны. З'яўляецца святым-заступнікам півавараў.
Гл. таксама Паходжанне Арнульфінгаў
Спасылкі
Праваслаўная энцыклапедыя
Катэгорыя:Святыя перыяду Меравінгаў Катэгорыя:Святыя Латарынгіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя Катэгорыя:Біскупы мецкія Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VII стагоддзя Катэгорыя:Дынастыя Арнульфінгаў