Како́шнік у архітэктуры — паўкруглая ці кілепадобная штучная закамара, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне. Этымалагічна тэрмін звязаны з назвай традыцыйнага рускага жаночага галаўнога ўбору какошнік.

Какошнікі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў рускай царкоўнай архітэктуры XVI і, асабліва, XVII стагоддзя. У адрозненне ад закамар, маюць выключна дэкаратыўнае значэнне (не адказваюць формам збораў). Размяшчаюцца завяршэнні сцен, скляпенняў, у аснове шатроў і барабанаў купалаў культавых збудаванняў.

У беларускай архітэктуры какошнікі вядомы з XII ст.

Літаратура Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5 С. 444.

Спасылкі

Какошнік (у архітэктуры) у Вялікай савецкай энцыклапедыі

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Храмавая архітэктура