Жамойцкае старо́ства, на польскі манер Жму́дскае старо́ства (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага ў 1409 і 1411—1793 гадах.
З 1441 года таксама называлася Жамойцкім княствам (Жму́дскім княствам), а вялікі князь літоўскі і рускі дадаў да свайго тытулу і «князь жамойцкі»Жямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия…С. 257.. Жамойцкае староства адрознівалася ад іншых рэгіёнаў дзяржавы спецыфікай адміністрацыйнага і эканамічнага ладу.
Спачатку цэнтрам староства былі Крожы (уладанне Кезгайлаў), з 1535 — Кейданы (уладанне Радзівілаў), з канца XVI ст. — Расіены (Расейны) (з самакіраваннем на магдэбургскім праве)Жямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия… С. 257.. Найболей адначасова ў Жамойцкім старостве было 11 гарадоў з самакіраваннем на магдэбургскім правеЖямайтское староство / Литва. Краткая энциклопедия… С. 257..
Гісторыя Жамойцкае староства трывала створана пасля 1 лютага 1411 года, калі паводле Торуньскага міру ўся Жамойць пераходзіла ад Тэўтонскага ордэна ў пажыццёвае ўладанне польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Ахоплівала тэрыторыі ВКЛ на захад ад ракі Нявежы. Імаверна, старосты ў Жамойць прызначаліся вялікімі князямі літоўскімі і раней, калі ў барацьбе з крыжакамі землі Жамойці часова траплялі пад уладу ВКЛ, але пра рэгулярнае прызначэнне старостаў пэўна вядома толькі з часоў вялікага князя Вітаўта. У часы ж Вітаўта да Жамойці далучаны запусцелыя куршскія землі — Мегава (з Палангай) і Цэкліс, а таксама воласць Панемунь за Нёманам, а пасля 1411 года пачалося інтэнсіўнае засяленне запусцелых памежных валасцейНасевіч, В. Л. Жамойць.
У 1412 годзе на ўрад жамойцкага старосты прызначаны блізкі баярын Вітаўта — Кезгайла Валімонтавіч, Жамойць тым часам падзялася на воласці (цівунствы): Айрагола, Бержаны, Біржыняны, Вейшвяны, Відукле, Вількія, Вялёна, Вялікія Дырваны, Гондынге, Жараны, Каркляны, Каршова, Кельме, Крожы, Малыя Дырваны, Медынгяны, Павандэны, Паланга, Патумшы, Паюры, Плоцеле, Расіены, Рэтаў, Цельшы, Тандзягола, Ужвенты, Цверы, Шаўдаў, Шаўле, Ясвойна. Плошча Жамойцкага староства складала каля 19 тыс. км². Такі валасны падзел і знешнія межы заставаліся пазней амаль нязменнымі, толькі некаторыя воласці (цівунствы) аб’ядноўваліся ў большыя адзінкіНасевіч, В. Л. Жамойць. Галоўнай задачай першых старостаў было распаўсюджанне каталіцызма сярод мясцовага, амаль цалкам язычніцкага насельніцтва. Звычайна староствы ў ВКЛ адміністрацыйна былі на ўзроўні валасцей і ўваходзілі ў склад павету, аднак Жамойцкае староства мела статус ваяводстваДзярновіч, А. Жамойць і Літва, то бок староствам было толькі па назве. У акце ад 1417 года пра заснаванне Медніцкага (Жамойцкага біскупства) вялікі князь Вітаўт ужываў тытул «вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі»Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 114..
Сутычкі і спрэчкі за Жамойць працягваліся да заключэння 17 жніўня 1422 года Мельнскага міра, падпісанага з крыжакамі, паводле якога Жамойць назаўсёды пераходзіла ў спадчыннае ўладанне Ягайлы і Вітаўта і ніколі ўжо не трапляла пад уладу крыжакоўМатериалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 15..
Пасля абрання вялікім князем Казіміра Ягелончыка, у Жамойці пачалося паўстанне мясцовага баярства (1440), якое было на баку іншага прэтэндэнта на сталец — Міхаіла Жыгімонтавіча. Жамойцкія баяры абралі сваім кіраўніком Контаўт. Каб улагодзіць баярства, вялікі князь Казімір выдаў прывілей (1441), паводле якога Жамойцкаму староству гарантаваўся асобны зямельны статус, у тым ліку права мясцовага баярства самому абіраць кандыдатуру на ўрад старосты, статусам роўнага ваяводсе, а таксама мясцовых службоўцаў — цівуноў (кіраўнікоў валасцей-цівунстваў)Дзярновіч, А. Жамойць і Літва. Зацвярджэнне выбранага баярствам кандыдата было прэрагатывай вялікага князя літоўскага. Права вылучаць кандыдатаў на ўрад ваяводы для зацвярджэння вялікім князем яшчэ мела толькі баярства Полацкай і Віцебскай зямель, што захавалася да канца існавання Рэчы Паспалітай.
Контаўт як выбар баяр быў зацвярджаны вялікім князем захаваў урад старосты і пасля паўстання. З 1441 года поўная афіцыйная назва Вялікага Княства Літоўскага абавязкова змяшчала і «княства Жамойцкае», якое традыцыйна называлася зямлёй, то-бок фактычна роўна пазнейшаму статусу ваяводства. Адпаведна князем Жамойці быў вялікі князь літоўскі і рускі, што і было засведчана ў поўным вялікакняскім тытуле.
22 жніўня 1492 года вялікі князь Аляксандр выдаў земскі прывілей, якім надзяляў баяр Жамойці такімі самымі правамі, што і баяр усіх іншых зямель ВКЛ, і пацвярджаў асобны земельны статус Жамойці. Гэты статус быў пацверджаны земскім прывілеем (1507) вялікага князя Жыгімонта СтарагаНасевіч, В. Л. Жамойць. У першым пункце граматы 1492 года вялікі князь Аляксандр усім жыхарам ВКЛ забараняў казаць, што жыхары Жамойці далучаны да ВКЛ сілай, а не па добрай волі («Найпервей, хочем, иж им [жыхарам Жамойці] жадны не мает мовити, альбо на очи истить, иж бы през меч, альбо через оныи валки были звалчоные, але з доброю волею пристали»)Жалованная грамота литовского великого князя Александра Казимировича жителям Жмудской земли. 15 августа 1492 г. // Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. — С. 120—122..
Злоўжыванні ўраднікаў староства, якія ўводзілі непамерныя аплаты за позвы і запісы ў актавыя кнігі, паборы, несправядлівы суд, а таксама скаргі насельніцтва на жамойцкага біскупа ў 1540-я гады звярнулі ўвагу вялікага князя Жыгімонта Старога, які 1 мая 1542 года выдаў прывілей з пацвярджэннем усіх ранейшых правоў староства, але абавязваў старосту чыніць суд не самастойна, а разам з цівуном і выбранымі старостам двума шляхціцаміŻmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 992.. Новы вялікі князь Жыгімонт Аўгуст 7 жніўня 1545 года таксама пацвердзіў ранейшыя прывілеі старостваŻmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 992..
У 1566 годзе ў ВКЛ паводле ўніфікацыйнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы асноўнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры сталі ваяводствы і паветы (са сваімі соймікамі), аднак гэта не закранула Жамойці, дзе працягвала існаваць Жамойцкае староства. Староства працягвала складацца з 28 валасцей (цівунстваў), якія не мелі соймікавай і судовай кампетэнцыі, а выключна вайсковыя. Па сутнасці Жамойцкае староства было паветам у ВКЛ, бо мела толькі адзін соймік, аднак жамойцкі староста меў кампентэнцыі ваяводы і таму быў сенатарам і засядаў у Сенаце. Жамойцкае староства мела трох сенатараў — жамойцкага біскупа, жамойцкага старосту і жамойцкага кашталяна. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1566) Жамойцкае староства атрымала такі самы склад земскіх ураднікаў, як і іншыя ваяводствы ВКЛ.
Земскія акты (то-бок афіцыйнае справаводства) захаваліся да цяперашняга часу толькі з сярэдзіны XVI ст., у Жамойцкім старостве яны пісаліся да 1640 года на «рускай мове» (то-бок старабеларускай), а пасля — на польскай мовеŻmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994.. З XVII ст. цівунствы Жамойцкага староства пачалі называцца ў афіцыйным справаводстве «трактамі» (на польскі манер). Неўзабаве «тракты» Жамойцкага староства пачалі называцца і «паветамі»Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994..
Толькі нямногія прывілеяваныя гарады (Ворні, Кейданы, Крацінга, Шкуды, Шадаў, Шаўлі і іншыя) мелі суды войтаўскі і ратушны (адпаведна па крымінальным і грамадзянскім справам), але на жыццё такіх гарадоў значна ўплывалі ўласнікі зямель на якіх гарады размяшчалісяИстория Литовской ССР… С. 154; Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej… С. 62..
У 1764 годзе рашэннем сойма шляхта кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі рэгіянальнага ўзроўню атрымала свой павятовы строй адрознага вонкавага выгляду. Шляхта Жамойцкага староства павінна была апранацца ў чырвоны кунтуш з сінімі вылогамі і белы жупан.
Паводле рашэння сойма ад 1764 года, з 2 чэрвеня 1765 года Жамойцкае староства падзелена на два судовыя староствы, у якіх былі асобныя земскі і гродскі суды — Расіенская рэпартыцыя (13 трактаў) і Цельшаўская рэпартыцыя (15 трактаў)Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 994; Закшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23; Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej… С. 22.. Таксама ў 1764 годзе ад Жамойці павялічана колькасць паслоў (да трох) на сойм і дэпутатаў (да чатырох) у Трыбунал ВКЛ (па два паслы на рускую і літоўскую сесіі Трыбунала). Паводле рашэння сойма, у 1776 годзе ад Жамойці яшчэ раз была падвоена колькасць паслоў на сойм (то-бок разам ад Жамойці з 1766 года — 6 паслоў на сойм)Закшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23.. У 1776 годзе цэнтр Цельшаўскай судовай рэпартыцыі, паводле рашэння сойма, перанесены з Цельшаў у ШаўліGadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej… С. 22.. У 1790 годзе рашэннем сойма да двух судовых рэпартыцый (Расіенскай і Шавельскай) у Жамойцкім старостве створана яшчэ адна — Цельшаўская судовая рэпартыцыяGadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej… С. 22..
23 лістапада 1793 годзе паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ, прынятых Вялікім соймам (1788—1792), Жамойцкае староства пераўтворана ў Жамойцкае ваяводства (1793—1795) і падзелена на тры паветы («зямлі») — Расейнскі, Цельшаўскі і Шавельскі. Усе гэтыя змены адбыліся на патрабаванні шляхты, якая хацела мець болей земскіх урадаў, дэпутацтваў і пасольстваў пасля тэрытарыяльных страт першага (1772) і другога (1793) падзелаў Рэчы ПаспалітайЗакшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у I Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 20—21..
Спісы галоўных ураднікаў Біскупы жамойцкія Старосты жамойцкія Кашталяны жамойцкія
Гл. таксама Жамойты Жамойцкія паўстанні Жамойцкае біскупства Герб Жамойцкага староства
Літаратура Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. — 375 с. Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года. — Москва : Фонд им. И. Д. Сытина; Baltrus, 2005. — 680 с. Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013. Жямайтское староство // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 257. Закшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у I Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23. История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с. Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. — Rzeszów, 2000. — 238 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Насевіч, В. Л. Жамойць / В. Л. Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т.1. — С. 624—625.