Ваяводства () — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве.
Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз).
Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з’яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял.
Спіс ваяводстваў Беларуская назва Польская назва Насельніцтва Плошча км² Шчыльнасць чал/км² Цэнтр ваяводства Аўтамабільны код Сцяг ваяводства Апольскае województwo opolskie 1.034.656 9.412 110 Аполе O Вармінска-Мазурскае województwo warmińsko-mazurskie 1.426.401 24.173 59 Ольштын N Велікапольскае województwo wielkopolskie 3.391.256 29.827 114 Познань P Заходнепаморскае województwo zachodniopomorskie 1.692.355 22.892 74 Шчэцін Z Куяўска-Паморскае województwo kujawsko-pomorskie 2.066.418 17.972 115 Быдгашч, Торунь C Лодзьскае województwo łódzkie 2.551.633 18.219 140 Лодзь E Любельскае województwo lubelskie 2.163.437 25.122 86 Люблін L Любушскае województwo lubuskie 1.008.656 13.988 72 Гожаў Велькапольскі, Зялёна Гура F Малапольскае województwo małopolskie 3.282.378 15.183 216 Кракаў K Мазавецкае województwo mazowieckie 5.195.000 35.558 146 Варшава W Ніжнесілезскае województwo dolnośląskie 2.876.832 19.947 144 Уроцлаў D Падкарпацкае województwo podkarpackie 2.097.276 17.845 118 Жэшаў R Падляскае województwo podlaskie 1.191.925 20.187 59 Беласток B Паморскае województwo pomorskie 2.215.100 18.310 121 Гданьск G Свентакшыскае województwo świętokrzyskie 1.273.625 11.710 109 Кельцы T Сілезскае województwo śląskie 4.648.961 12.334 377 Катавіцы S
Даныя за 2008 годPowierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2008 r. online.
Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Польшчы
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі