Ферна́нду Луіс Роза (; нар. , Ландрына, Бразілія), больш вядомы як Фернанды́нью або Фернандынья (, МФА: ) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера Фернанду з’яўляецца выхаванцам клуба «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафесійным футболе і правёў у клубе некалькі сезонаў.
У ліпені 2005 года за 7,8 млн еўра перайшоў у данецкі «Шахцёр». У новым клубе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 года ў матчы супраць клуба «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сезона 2005/06. Акрамя таго, Фернандынью забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Пасля скандальнага сыходу Франселіна Матузалема ўлетку 2007 года, Фернандынью стаў адным з лідараў каманды. Ён быў прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Украіны сезона 2007/08, калі «Шахцёр» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство і кубак краіны. Вялікі ўнёсак ігрок зрабіў і калі «Шахцёр» стаў пераможцам Кубку УЕФА ў сезоне 2008/09. У еўракубкавых матчах таго сезона Фернандынью забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЕФА. У складзе «гарнякоў» шэсць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Украіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Украіны і тройчы Суперкубка.
6 чэрвеня 2013 года была дасягнута дамоўленасць на пераход Фернандынью ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 40 млн еўраФернандиньо попрощался с Шахтером. Афіцыйны сайт «Шахцёра».. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 2020 года быў капітанам каманды. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне «Манчэстэр Сіці» па заканчэнні сезона 2021/22.
У чэрвени 2022 года вярнуўся ў «Атлетыку Паранаэнсі».
Міжнародная кар’ера У зборнай Бразіліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі.
Дасягненні «Шахцёр»: Чэмпіён Украіны (6): 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Украіны (4): 2008, 2011, 2012, 2013 Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2008, 2010, 2012 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (5): 2014, 2018, 2019, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Англіі: 2019 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (6): 2014, 2016, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2018
Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Украіны Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе