Новыя Нідэрланды (, , ) (1614—1674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.
Гісторыя Востраў Манхэтэн быў адкрыты галандскай Ост-Індскай кампаніяй з яхты «Паўмесяц» () пад камандаваннем Генры Гудзона у 1609 годзе і вывучаны Адрыянам Блокам (Adriaen Block) і Хендрыкам Крыстыянсам (Christiaensz) у 1611—1614 гады. Па іх карце ў 1614 годзе Генеральныя штаты ўключылі гэту тэрыторыю як Новыя Нідэрланды ў складзе Галандскай Рэспублікі.
Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем'яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.
Гл. таксама Спіс краін і тэрыторый свету, якія калі-небудзь былі калоніямі Новая Францыя Новы Амстэрдам
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў Катэгорыя:Былыя калоніі Нідэрландаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1614 годзе