thumb|Эскімос-юпік з Аляскі. Эскімосы — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, Грэнландыі і Чукоцкага паўвострава Азіі. Эскімосы кампактна жывуць у ЗША (Аляска), поўначы Канады (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор, Паўночна-Заходнія тэрыторыі, правінцыя Квебек, Нунавут), Грэнландыі, Расіі (Чукоцкая аўтаномная акруга). Агульная колькасць можа дасягаць .
Мовы адносяцца да эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і.
Культура эскімосаў надзвычай прыстасавана да прыроды арктычных рэгіёнаў. Галоўны традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры.
Назва Найменне эскімосы ніколі не ўжывалася эскімоскімі народамі ў якасці саманазвы. Яно паходзіць з мовы суседніх індзейскіх народаў і трапіла ў еўрапейскія мовы праз дацкую або французскуюOnline Etymology Dictionary. У нашы дні яно шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры і ў афіцыйных дакументах, аднак высоўваецца прапанова называць эскімоскія народы Інуіт—ЮпікInuit or Eskimo: Which name to use? паводле моў, якімі яны самі карыстаюцца.
Паходжанне Паходжанне эскімоскіх народаў з’яўляецца надзвычай складаным пытаннем. У першай палове XX стагоддзя вучонымі былі высунуты 2 асноўныя версііАрутюнов С. А., Сергеев Д. А., Древние культуры азиатских эскимосов: (Уэленский могильник): Культура эскімосаў сфарміравалася ў Паўночнай Амерыцы Культура эскімосаў сфарміравалася на паўночным захадзе Азіі
Прадстаўнікі першай версіі не адвяргалі міграцыю старажытных людзей з Азіі ў Паўночную Амерыку праз Берынгію, аднак лічылі, што эскімосы сфарміраваліся ў выніку працяглай ізаляцыі ад індзейцаў ужо ў Паўночнай Амерыцы. Так, Франц Боас называў прарадзімай эскімосаў землі на захад ад Гудзонава заліва. Ён сцвярджаў, што менавіта адтуль пачалося рассяленне продкаў эскімосаў па арктычных тэрыторыях, болей за тое — эскімосы і некаторыя індзейскія народы перасяляліся ў Азію і аказалі ўплыў на палеазіяцкія народы Сібіры.
Прыхільнікі другой версіі абапіраліся на археалагічныя знаходкі, якія дэманстравалі тое, што міграцыя палеаэскімосаў адбывалася з захаду на паўночны ўсход. Аднак, нягледзячы на наяўнасць старажытных эскімоскіх стаянак на Чукоцкім паўвостраве і востраве Урангеля, пакуль не выяўлены знаходкі, больш старажытныя, чым на паўночнаамерыканскім беразеМачинский А. В., Древняя эскимосская культура на Чукотском полуострове.
У нашы дні папярэднія веды пра развіццё старажытных эскімоскіх культур стала перагледжваюцца. Палеагенетыкі высветлілі, што продкі сучасных эскімосаў мігрыравалі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму, значна пазней, чым продкі індзейцаўOrigins of Arctic Peoples Revealed Through Study of Ancient DNA The Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes: Admixture with Asian and Pacific People. Генетычныя даследаванні паказалі, што палеаэскімосы, якія насялялі арктычныя раёны Канады і Грэнландыі не з’яўляюцца продкамі сучасных эскімосаўPaleo-Eskimos, and not Inuit, were the first settlers in Arctic, DNA study reveals. На мысе Дэнгбі на Алясцы знойдзена мікралітычная культура 4—3 тысячагоддзяў да н. э.The Denbigh Flint Complex and the Paleo‐Eskimo Settlement of the High Arctic Яна магла быць непасрэдным папярэднікам культур палеаэскімосаў, а таксама продкаў сучасных эскімосаў. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася археалагічная культура паляўнічых Берынгава мора, што ўжо непасрэдна датычылася сучасных эскімосаў. На яе аснове ўзнікла археалагічная культура Туле, прадстаўнікамі якой з’яўляліся продкі сучасных інуітаў. Продкі юпік пачалі міграцыю з берагоў Берынгава мора ў цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк не раней за XIV стагоддзе.Central Yup’ik Eskimos — History and Cultural Relations
Эскімоскія народы Эскімоскае традыцыйнае грамадства ніколі не было цэнтралізавана. Групы эскімосаў найчасцей адрозніваліся па паходжанню, заняткам, рэгіёну пражывання і мове, што ў выніку прывяло да стракатай карціны спроб этнічнага падзелу ў навуковых выданнях і афіцыйных дакументах. У нашы дні вучоныя найчасцей выкарыстоўваюць моўны прынцып, тэрытарыяльны, калі размова ідзе пра эскімосаў, што жывуць у розных дзяржавах, радзей — матэрыяльна-культурны. Такім чынам вылучаюць наступныя эскімоскія народы:
Палеаэскімосы Юпік Сугпіят Юпік Цэнтральнай Аляскі Азіяцкія эскімосы (Сібірскія юпік) Інуіты Грэнландскія інуіты Інуіты Нунавут Інуіты Нунавік Інуіты Нунатсіавут Інувіялуіт Іньюпіят
Літаратура
Спасылкі Інуіты: краіны і культуры Эскімосы Канады Эскімосы Аляскі Эскімосы Грэнландыі Эскимосы Расіі
Катэгорыя:Карэнныя народы Амерыкі Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Аляскі Катэгорыя:Народы Грэнландыі Катэгорыя:Народы Канады Катэгорыя:Народы Расіі Катэгорыя:Народы Сібіры