Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (; ) — беларуская дзяржаўная дзяячка, дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998). Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2025 года).

Біяграфія Нарадзілася 24 кастрычніка 1972 года ў Мінску.

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1994 года пачала працаваць у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах займала пасаду вядучага спецыяліста аддзела дзяржаўнага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1995—1998 гадах — галоўны спецыяліст, саветнік-кансультант, загадчык аддзела дзяржаўнага і міжнароднага права дзяржаўна-прававога ўпраўлення. У 1998—1999 гадах працавала начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, у 1999—2001 гадах — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленняНаталля Пяткевіч назначана намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі.

У 2001—2004 гадах годзе працавала прэс-сакратаром Прэзідэнта Беларусі, з лістапада 2004 года па 2009 год — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 9 студзеня 2009 годзе па снежань 2010 года працавала першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2015—2019 гадах займала пасаду генеральнага дырэктара ААТ «ШАНТЭР».

27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

22 мая 2025 года прызначана Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе сацыяльную сферу. Таксама Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце , па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і назначана нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД.

Санкцыі ЕС, ЗША У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 годаOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.

Сям’я Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. Cын — Філіп Уладзіслававіч Пяткевіч (нар. 1997), выкладчык-стажор кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаКафедра хозяйственного права. Петкевич Филипп Владиславович.

27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2003—2011).

У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Крыніцы

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Прэс-сакратары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь