Знешняя Манголія (, «Паўночная Манголія»; , ) — рэгіён у складзе імперыі Цын. Знешняя Манголія складалася з чатырох аймакаў Халхі: Сэцэн-ханскага, Тушэту-ханскага, Сайн-Наён-ханскага і Дзасагту-ханскага, а таксама акруга Кобда.

З часоў імперыі Цын Знешняя Манголія супрацьпастаўляецца Унутранай Манголіі (), сучаснаму аўтаномнаму рэгіёну ў складзе КНР. Тэрмін часта выкарыстоўваецца ў Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань) у адносінах да Дзяржавы Манголія. У КНР, каб пазбегнуць блытаніны, у адносінах да Манголіі ўжываецца тэрмін «Дзяржава Манголія» (), замест проста «Манголія» ().

Гл. таксама Манголія ў складзе Цынскай імперыі

Катэгорыя:Гісторыя Манголіі Катэгорыя:Імперыя Цын