Шле́звіг (, , , палаб. Слаўсвік) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Уваходзіць у склад раёна Шлезвіг-Фленсбург. Насельніцтва складае 24 058 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошча 24,3 км². Афіцыйны код — 01 0 59 075.
Горад стаіць на заходнім ускрайку бухты Шлей, хвалі якой намаляваны на яго гербеStadt Schleswig, Schleswig-Flensburg County, Schleswig-Holstein.
Паходжанне назвы Бярэ сваю назву ад бухты Шлей у Балтыйскім моры, у канцы якой ён размешчаны, і «Вік» ці «Віг», што азначае заліў на старой мове вікінгаў і сучаснай дацкай мове. Шлезвіг (Slesvig), такім чынам, азначае бухту Шлей. Існуе таксама здагадка, што назва Шлезвіг узнікла па імі аднаго племя заходніх славян, якіое жыло ў «Slavsvick» паміж V і X стагоддзямі.
Славутасці
Замак Готарп (пабудаваны ў 1161 годзе, рэканструяваны ў XVII стагоддзі архітэктарам Тэсін-малодшым) — былая рэзідэнцыя герцагаў, з садам у стылі барока. У замку захоўваецца копія глобуса Готарфа). Шлезвігскі сабор (1134), з грабніцай караля Фрыдрыха I Даніі. Холм — старая рыбацкая вёсачка на беразе Шлей. Хедэбю — паселішча вікінгаў. Алтар Бордэсхальм у Кафедральным саборы (1521, аўтар — Ханс Бругеман) — зроблены ў Даніі, але размешчаны цяпер у Шлезвігу — уваходзіць у Дацкі культурны канон.
Знакамітасці У Шлезвігу нарадзіўся Вернер Ганс Фрыдрых Абрагамсан — дацкі пісьменнік і археолаг.
Клімат Клімат вільготны і марскі. Штогадовая сярэдняя тэмпература 8 °C , сярэднія асадкі 814 мм.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка EastTalk.de — Інфармацыйны партал на рускім і нямецкім (+ гісторыі гарадоў)
Катэгорыя:Гарады Шлезвіг-Гольштэйна