Гальштынская брама (Хольстэнтор, ) — сярэднявечныя гарадскія вароты Любека ў паўночна-заходняй частцы ўнутранага горада. Помнік паўночна-еўрапейскага архітэктурнага стылю «цагляная готыка». Гістарычны сімвал горада, Ганзы і архітэктурнага ландшафту ўсёй Паўночнай Германіі. Аб'ект Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя thumb|злева|Хольстэнтор, фота 1890—1900 гг. thumb|Карта гарадскіх умацаванняў XVIII стагоддзя. Брама — у цэнтры ўверсе. thumb|злева|Комплекс крапасных збудаванняў. Малюнак 1700 г. Брама ўваходзіла ў сістэму крапасных гарадскіх умацаванняў сталіцы Ганзы. Да зносу крэпасці ў 1864 годзе ўвесь комплекс брамы ўяўляў сабой каскад з чатырох, размешчаных адзін за адным, самастойных абаронных збудаванняў (гл. малюнак 1700 года). Брама з'яўлялася цэнтральным звяном у паўночна-заходняй, найбольш уразлівай для нападаў з боку гальштынскіх герцагстваў і Дацкага каралеўства, частцы сістэмы сцен, вежаў, земляных валаў, капаніраў і каналаў, якія акружалі гістарычнае ядро Любека па абодвух берагах рэк Травэ і .
З 1950 года ў Гальштынскай браме размяшчаецца музей гісторыі горада.
Архітэктура
У наш час Гальштынская брама складаецца з дзвюх вежаў, паўночнай і паўднёвай, і цэнтральнага пралёта, які злучае іх. Вежы складзены з ярусаў чырвонай і чорнай паліванай цэглы, вокны ўяўляюць сабой байніцы.
Першы паверх у цэнтральнай частцы брамы адсутнічае, з прычыны таго, што тут знаходзіцца праход праз браму. Пабудова мае пяць паверхаў, першы паверх злучае вежы паміж сабой. З унутранага (гарадскога) боку вежы выглядаюць як адзінае цэлае, а са знешняга (палявога) боку яны выступаюць, і адлегласць паміж імі дасягае 3,5 м. Вежы характэрны сваімі конусападобнымі дахамі, а сярэдні пралёт упрыгожаны франтонам.
Плошча-сквер перад брамай часам выкарыстоўваецца гарадскімі ўладамі для правядзення культурных ці відовішчных прадстаўленняў, канцэртаў. Брама застаецца заўсёды адкрытай для прахожых. Сярэднявечны надпіс залатымі літарамі на франтоне з вонкавага боку брамы абвяшчае: «Concordia Domi Foris Pax» ().
Літаратура Jonas Geist: Versuch, das Holstentor zu Lübeck im Geiste etwas anzuheben. Wagenbach, Berlin 1976, ISBN 3-8031-2012-8 Wulf Schadendorf: Das Holstentor. Weiland, Lübeck 1977, 1985, ISBN 3-87890-023-6 Heinz-Joachim Draeger: Lübeck anschaulich — Geschichte erleben in einer alten Stadt. Convent, Hamburg 2003, ISBN 3-934613-48-9
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Любека Катэгорыя:Музеі Любека Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Брамы Германіі Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Шлезвіг-Гольштэйна