О́лушавыя (Sulidae) — сямейства птушак атрада .

Вялікія марскія птушкі, знешнім выглядам нагадваюць буйную крычку, з вострай, вялікай дзюбай. Паміж усімі 4 пальцамі плавальная перапонка. Дарослыя белыя, маладыя — бурыя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Пад час лоўлі здабычы ныраюць у ваду з вялікай вышыні. Гняздзяцца ў калоніях на ўзбярэжжах. Адрозніваецца 9 відаў.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Катэгорыя:Сямействы птушак