thumb|300px|Агульны выгляд Ёркскага сабора Ёркскі сабор () — гатычны сабор у англійскім горадзе Ёрку, які аспрэчвае ў Кёльнскага сабора званне самага вялікага сярэднявечнага храма на поўначы Еўропы. Тут знаходзіцца кафедра архібіскупа Ёркскага — вышэйшага прэлата Англіканскай царквы пасля архібіскупа Кентэрберыйскага.
Гісторыя Сабор стаіць на тым месцы, дзе прыняў хрышчэнне нартумбрыйскі кароль Эдвін. Будаўніцтва пачалося ў 1220 годзе і працягвалася 250 гадоў. Асвячэнне храма адбылося ў 1472 годзе. Сабор славіцца самымі вялікімі вітражнымі вокнамі сярэднявечнай Еўропы.
У XIX стагоддзі сабор некалькі разоў гарэў, прычым пажар XIX стагоддзя быў абвешчаны следствам падпалу з боку рэлігійнага фанатыка Джонатана Марціна. У 1967 г. з’явіліся сцвярджэнні, што цэнтральная вежа настолькі струхлела, што пагражае абвальваннем. Следствам сталі грунтоўныя рэстаўрацыйныя працы, якія аднаўляліся ў 1984 і 2007 гг.
Спасылкі
Сайт Ёркскага сабора
Катэгорыя:Ёрк (горад) Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі Катэгорыя:Англіканскія саборы Вялікабрытаніі