У́свіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Адносіцца да басейна ракі Друйка.
Даўжыня Усвіцы 12 км. Выцякае з возера Іказнь у яго паўночна-заходняй частцы, прыкладна за 1 км у напрамку ад аграгарадка Іказнь. Упадае ў возера Дрывяты за 1 км на захад ад вёскі Азяраўцы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Вадазбор плошчай 72 км² у межах Браслаўскай грады. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. Прыкладна 10 % яго плошчы занята лесам. Рэчышча Усвіцы часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі