Капліца-пахавальня Віткевічаў — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы могілак, насупраць іншай капліцы. Пабудавана ў другой палове XIX ст. як пахавальня Віткевічаў, пра што сведчыць бела-мармуровая мемарыяльная пліта над уваходам.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цагляная капліца вырашана прамавугольным у плане кампактным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Уваходны праём і нішы бакавых фасадаў спічастай гатычнай формы. Вуглы ўмацаваны контрфорсамі, унутры перакрыта скляпеннем.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Капліцы Мінска