Роберт Львовіч Генін (, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — , ) — мастак, графік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскім мастацкім вучылішчы Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхен у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.

Пазней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гадах вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхен, дзе ўваходзіў у аб’яднанне «Sema».

Удзельнік «Восеньскага салона» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкл гравюр сухой іголкай «З берлінскіх прытонаў» (1919). У 1935 г. у галерэі «Ліліенфельд» прайшла апошняя персанальная выстаўка.NN. «An artist who was born in Russia…» In: Brooklyn Daily Eagle, NYC, 29 March 1936, p. 34

У 1936 годзе вярнуўся ў СССР, член МАССМ (з 1937 года). У верасні 1941 года, пасля пачатку вайны Германіі з СССР, спрабаваў запісацца ў апалчэнне. Памёр у Маскве.

Творы захоўваюцца ў Мастацкім музеі Рэгенсбурга, Берлінскім мастацкім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Германіі, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Расіі і Беларусі.

Літаратура

Спасылкі Алексей Родионов. Художник Роберт Генин (1884—1941). Творчество и судьба

Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Памерлі ў Маскве