Антон Уладзіміравіч Астаповіч (, ) — беларускі гісторык-этнолаг і культуролаг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).
Біяграфія Скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча (1984, з чырвоным дыпломам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сябра Партыі БНФ, у 1989 годзе прысутнічаў ад Асіповічаў на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні.
Працаваў да 2006 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загадчыкам сектару Цэнтральнай Беларусі ў экспазіцыйным аддзеле, намеснікам дырэктара. Выкладаў ва Універсітэце культурыАнтон Астаповіч на milinkevich.org . У наш час навуковы сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Спасылкі Блог Антона Астаповіча
Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Этнолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі