Луперкаліі ( ад lupus-воўк) — старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) — бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.

Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіцьThe Lupercalia (Smith’s Dictionary, 1875). У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.

У 496 годзе Папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла ЛуперкалііАндрэй Кураеў. 14 февраля — День святого Валентина? // «Православие в Татарстане», 14.02.2009 копія.

У літаратуры Луперкаліі згадваюцца ў «Параўнальных жыццяапісаннях» Плутарха,Плутарх. Цэзар, 61. а падрабязнае апісанне іх дадзена ў «Фастах» АвідзіяАвідзій. Фасты, ІІ, 15 студзеня.

Спасылкі

Луперкалии — Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001 Луперкалии — Теософский словарь

Катэгорыя:Святы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме