Мікалай Францавіч Гастэла () — савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, камандзір 2-й эскадрыллі 207-га дальнебамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 42-й дальнебамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 3-га Дальнебамбардзіровачнага авіяцыйнага корпуса Дальнебамбардзіровачнай авіяцыі ВПС РСЧА, капітан. Загінуў падчас баявога вылету. Герой Савецкага Саюза, пасмяротна.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1907 годзе ў Маскве.
Бацька — Франц Паўлавіч Гастыла, беларус родам з вёскі ПлужыныУ некаторых крыніцах памылкова называецца в. Пружаны. (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, Беларусь); у 1900 годзе прыйшоў на заробкі ў Маскву (дзе яго прозвішча пачалі прамаўляць на маскоўскі манер — «Гастэла»), працаваў у ліцейных майстэрнях на .
Маці — Настасся Сямёнаўна Кутузава (дзявочае прозвішча), руская, была белашвачкай.
У 1914—1918 гадах Мікалай Гастэла вучыўся ў 3-м Сакольніцкім гарадскім мужчынскім вучылішчы імя А. С. Пушкіна. У 1918 годзе з-за голаду ў складзе групы школьнікаў-масквічоў быў эвакуіраваны ў Башкірыю. У 1919 годзе ён вяртаецца назад у Маскву, дзе зноў паступае ў школу. Працоўную дзейнасць Мікалай Гастэла пачаў ў 1923 годзе, стаўшы вучнем сталяра. У 1924 году сям’я Гастэлы пераязджае ў Мурам, дзе Мікалай паступае слесарам на , на якім працаваў і яго бацька. Паралельна з працоўнай дзейнасцю, М. Ф. Гастэла сканчае школу (цяпер — школа № 33). У 1928 годзе ўступіў у ВКП (б). У 1930 годзе сям’я Гастэлы вяртаецца ў Маскву, і Мікалай паступае на працу ў Першы дзяржаўны механічны завод будаўнічых машын імя 1-га Мая. У 1930—1932 гадах М. Ф. Гастэла жыў у пас. Цяпер — тэрыторыя г. .
Служба ў шэрагах Чырвонай Арміі У маі 1932 па спецыяльным набору прызваны ў Чырвоную Армію. Адпраўлены на вучобу ў авіяцыйную школу лётчыкаў у г. Луганск Вучоба ў XI ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў (май 1932 — снежань 1933 Служба ў 82-й цяжкабамбардзіровачнай эскадрыллі 21-й цяжкабамбардзіровачнайй авіяцыйнай брыгады, якая базуецца ў г. Растоў-на-Доне (1933—1938). Пачаўшы лётаць правым лётчыкам на бамбаўдзіроўшчыку , М. Ф. Гастэла з лістапада 1934 ужо самастойна пілатаваў самалёт.
У 1938 годзе ў выніку рэарганізацыі часткі Мікалай Францавіч Гастэла апынуўся ў 1-м цяжкабамбардзіровачным авіяпалку. У маі 1939 года ён стаў камандзірам звяна, а праз год з невялікім — намеснікам камандзіра эскадрыллі. У 1939 годзе ўдзельнічаў у баях пры Халхін-Голе ў складзе 150-га хуткаснага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, якому была нададзена эскадрылля 1-га ТБАП. Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў далучэнні Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР (чэрвень-ліпень 1940 г.). Восенню 1940 года авіяцыйная частка перабазіруецца да заходніх межаў, у горад Вялікія Лукі, а затым — у Авіягарадок Бараўское пад Смаленскам. У 1940 годзе М. Ф. Гастэла прысвоена званне капітана. Увесну 1941 Мікалай Гастэла, прайшоўшы адпаведную перападрыхтоўку, асвоіў самалёт ДБ-3Ф Камандзір 4-й эскадрыллі 207-га ДБАП (24 мая 1941 — 23 чэрвеня 1941) Камандзір 2-й эскадрыллі той жа часткі (24 — 26 чэрвеня 1941 г.). 24 чэрвеня агнём буйнакалібернага кулямёта, які стаяў на аэрадроме самалёта, збіў «».
Смерць 26 чэрвеня 1941 года экіпаж пад камандаваннем капітана М. Ф. Гастэлы ў складзе , і на самалёце ДБ-3Ф вылецеў для нанясення бомбавага ўдару па нямецкай механізаванай калоне на дарозе Маладзечна — Радашковічы ў складзе звяна з двух бамбардзіроўшчыкаў. Агнём зенітнай артылерыі самалёт Гастэлы быў падбіты. Варожы снарад пашкодзіў паліўны бак, і Гастэла здзейсніў агністы таран — накіраваў падпаленую машыну на механізаваную калону ворага. Усе члены экіпажа загінулі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.7.1941 Гастэла быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Савецкага Саюза» з уручэннем медаля «Залатая зорка» і ордэна ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза капитану Гастелло Н. Ф.» от 26 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 8 августа (№ 35 (150)). — С. 1..
Подзвіг Гастэлы: версіі і факты
Афіцыйная версія 26 чэрвеня 1941 года на баявы вылет у раён Радашковічы — Маладзечна вылецела звяно пад камандаваннем капітана М. Ф. Гастэлы, якое складалася з двух цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў ДБ-3Ф. Другім самалётам кіраваў старшы лейтэнант Фёдар Вараб’ёў, у якасці штурмана з ім ляцеў лейтэнант Анатоль Рыбас (імёны яшчэ двух членаў экіпажа Вараб’ёва не захаваліся). Падчас атакі навалы нямецкай тэхнікі самалёт Гастэлы быў падбіты. Згодна з рапартам Вараб’ёва і Рыбаса, самалёт Гастэлы загарэўся і здзейсніў таран механізаванай калоны варожай тэхнікі. Ноччу сяляне з найбліжэйшай вёскі Дзякшняны вынялі трупы лётчыкаў з самалёта і, абгарнуўшы цела ў парашуты, пахавалі іх побач з месцам падзення бамбардзіроўшчыка.
Неўзабаве подзвіг Гастэлы атрымаў шырокае асвятленне ў прэсе. 5 ліпеня 1941 у вячэрняй зводцы Савецкага інфармбюро ўпершыню быў згаданы подзвіг М. Ф. ГастэлыСводка Советского Информбюро. 5 июля 1941 года :
На аснове паведамлення Саўінфармбюро карэспандэнтамі П. Паўленкам, П. Крыловым быў напісаны нарыс «Капітан Гастэла», які быў апублікаваны ў газеце «Правда» 10 ліпеня 1941 года.
Звяртае на сябе ўвагу дата подзвігу Гастэлы, якая змешчана ў артыкуле, — 3 ліпеня. Верагодна, аўтары нарысу, удакладніўшы правільнае напісанне прозвішча героя і факты яго біяграфіі, выснову пра дату гібелі Гастэлы зрабілі зыходзячы з даты паведамлення Саўінфармбюро. Артыкул у «Праўдзе» меў шырокі рэзананс, подзвіг Гастэлы шырока выкарыстоўваўся савецкай прапагандай.
25 ліпеня 1941 г. камандзірам 207-га ДБАП капітанам Лабанавым і палкавым камісарам Кузняцовым М. Ф. Гастэла быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.
Ужо на наступны дзень пасля прадстаўлення капітану Гастэлы Мікалаю Францавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Загадам міністра абароны СССР капітан Гастэла М. Ф. ў спісы аднаго з авіяцыйных палкоў.
«Вогненны таран» Гастэлы стаў адным з самых вядомых прыкладаў гераізму ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і выкарыстоўваўся для ваенна-патрыятычнай прапаганды і выхавання моладзі як у ходзе вайны, так і ў пасляваенны перыяд, аж да распаду СССР. Альтэрнатыўныя версіі падзей блізу в. Дзякшняны і спробы расследавання гібелі Гастэлы і Маслава спыняліся альбо засакрэчваліся. Члены экіпажа Гастэлы — Р. М. Скарабагаты, А. А. Калінін, А. А. Бурдзянюк — засталіся ў цені подзвігу камандзіра. Толькі ў 1958 годзе яны былі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).
«Гастэлаўцы» Намаганнямі савецкай прапаганды подзвіг М. Ф. Гастэлы стаў адным з самых вядомых у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а прозвішча Гастэлы — намінальным. «Гастэлаўцамі» сталі называць лётчыкаў, якія ўчынілі «вогненны таран». Усяго за перыяд Вялікай Айчыннай вайны было здзейснена 595 «класічных» паветраных таранаў (самалётам самалёта), 506 таранаў самалётам наземнай мэты, 16 марскіх таранаў (у гэты лік могуць уваходзіць і тараны марскімі лётчыкамі надводных і берагавых мэтаў праціўніка) і 160 танкавых таранаўГенерал-майор авиации : «Защитим правду о Победе в Великой Отечественной войне!» . Трэба адзначыць, што ў крыніцах маецца пэўныя розначытанні з нагоды колькасці таранавых нападаў. Напрыклад, у артыкуле «Пабрацімы Мікалая Гастэлы»Побратимы Николая Гастелло гаворыцца толькі пра 14 марскіх і толькі 52 танкавых тарана, 506 таранах самалётам наземнай мэты, але затое пра 600 паветраных таранаў.
Генерал-маёр авіяцыі у сваёй кнізе «Зброя моцных духам» ацэньвае колькасць паветраных таранаў ў больш чым 620. Пры гэтым гісторыкі авіяцыі пішуць: «у дакументах праціўніка адзначана [яшчэ] больш за дваццаць таранаў, здзейсненых савецкімі лётчыкамі, якія да гэтага часу неідэнтыфікаваныя». Няма адзінства і ў ацэнцы колькасці ўласна «вогненных таранаў». Напрыклад, Юрый Іваноў, у сваёй працы «Камікадзэ: пілоты-смяротнікі» ацэньвае колькасць такіх таранаў, здзейсненых савецкімі лётчыкамі ў 1941—1945 гг. велічынёй «каля 350». У завяршэнне гэтага пункта варта таксама адзначыць, што шэраг савецкіх пілотаў таранілі ворага не адзін раз: 34 лётчыка ўжывалі паветраны таран двойчы, чацвёра — Леанід Барысаў, , , — тройчы, а Барыс Коўзан — чатыры разы.
Эксгумацыя меркаваных парэшткаў Гастэлы У 1951 годзе напярэдадні дзесяцігоддзя знакамітага «вогненнага тарана» для наступнага ўрачыстага пахавання была праведзена эксгумацыя астанкаў з меркаванай магілы Гастэлы. Яго рэчаў у магіле не аказалася, але былі знойдзеныя асабістыя рэчы таварышаў па службе Гастэлы — камандзіра 1-й эскадрыллі 207-га ДБАП капітана і стралка-радыста . Экіпаж Маслава лічыўся зніклым без вестак у той жа дзень, у які Гастэла, як сцвярджаецца, здзейсніў свой подзвіг. Падпалкоўнік Кацельнікаў, які кіраваў перапахаваннем, з санкцыі партыйных органаў правёў сакрэтнае расследаванне, у выніку якога высветлілася, што на месцы меркаванага тарана Гастэлы пацярпеў крушэнне самалёт Маслава. Экіпаж Маслава без агалоскі перапахавалі на могілках Радашковічаў, фрагменты бамбардзіроўшчыка Маслава — адпраўленыя ў музеі краіны як парэшткі самалёта Гастэлы, на месцы гібелі экіпажа Маслава быў усталяваны помнік-манумент, прысвечаны подзвігу экіпажа М. Ф. Гастэлы. Дадзеныя аб эксгумацыі меркаванай магілы Гастэлы не былі апублікаваныя аж да эпохі галоснасці, калі яны ўпершыню праніклі ў СМІ.
Альтэрнатыўная версія
У 1990-я гады ў СМІ з’явілася іншая версія падзей каля вёскі Дзякшняны (яе аўтарам стаў маёр у адстаўцы Эдуард Харытонаў). Былі апублікаваныя дадзеныя аб эксгумацыі меркаванай магілы Гастэлы ў 1951 годзе. У сувязі з тым, што там былі знойдзеныя парэшткі экіпажа , была вылучана здагадка, што менавіта Маслаў з’яўляецца аўтарам «вогненнага тарана», які прыпісваецца Гастэлу. У 1996 годзе ўказам прэзідэнта Ельцына Маслаў і ўсе члены яго экіпажа былі ўзнагароджаны званнем Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).
Дакладнасць рапартаў Вараб’ёва і Рыбаса пастаўлена пад сумнеў. Па-першае, узнікла здагадка, што непасрэдна сам таран самалётам Гастэлы лётчыкі, якія ляцелі ад месца бою, не бачылі, звязаўшы падзенне бамбардзіроўшчыка Гастэлы і слуп дыму, які ўздымаўся каля дарогі. Па-другое, вылучалася здагадка, што рапарты маглі быць пераробленыя ў ходзе кампаніі па гераізацыі Гастэлы ў ліпені-жніўні 1941 года. Па-трэцяе, саміх рапартаў Вараб’ёва і Рыбаса не захавалася, ёсць толькі дакументы, якія спасылаюцца на іх. Па-чацвёртае, Вараб’ёў і Рыбас служылі ў 96-м ДБАП, які размяшчаўся на тым жа аэрадроме, што і 207-й ДБАП, у якім ваявалі Маслаў і Гастэла. Па здагадцы прыхільнікаў альтэрнатыўнай версіі, экіпажы з розных палкоў не маглі ляцець на заданне ў адным звяне.
Пасля з’явіліся паведамленні, што абломкі сапраўднага самалёта Гастэлы знаходзіліся недалёка ад месца гібелі Маслава, у Мацкаўскім балоце каля вёскі Мацкі. Самалёт каля вёскі Мацкі ўпаў, згодна з паказаннямі мясцовых жыхароў, 26 чэрвеня 1941 года. Імі быў знойдзены абгарэлы труп, у кішэні гімнасцёркі якога знаходзілася ліст на імя СкарабагатайЛіст быў страчаны, (як мяркуецца, жонкі стралка экіпажа Гастэлы — Рыгора Мікалаевіча Скарабагатага), а таксама медальён з ініцыяламі А. А. К. (магчыма, стралка-радыста Гастэлы — Аляксея Аляксандравіча Калініна). Але галоўнае — тут быў знойдзены абломак, які адназначна ідэнтыфікуецца як частка самалёта менавіта М. Ф. Гастэлы — бірка ад рухавіка М-87Б з серыйным № 87844.
Згодна паказанням сведак з ліку мясцовых жыхароў вёскі Мацкі, адзін чалавек з меркаванага сапраўднага самалёта Гастэлы выкінуўся з парашутам з крыла падаючага самалёта і быў захоплены немцамі. Паказанні мясцовага жыхара пацвярджаюцца дакументам «Спіс беззваротных страт кіруючага і радавога складу 42-й авіядывізіі з 22.06 па 28.06.41 г.» за подпісам начальніка аддзела страявой частцы старшыны Бокава.