Дніпрова Чайка (сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; , вёска Зялёны Яр — ) — украінская пісьменніца-, і .
Біяграфія
Скончыла гімназію ў Адэсе (1879). Майстар інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтар рытмізаваных лірычных мініяцюр, адметных сацыяльнай сімволікай, рамантычным пафасам і філасофскім роздумам пра сэнс жыцця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравеснік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909). Вядома як збіральніца фальклору, перакладчыца.
Літаратура
Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Сацыялісты Украіны Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Паэтэсы