Шанха́й Ма́стэрс 2012 (, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 23 верасня 2012 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Bank of Communications у другі раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £410,000 (на £60,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £75,000 атрымаў пераможца (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе).
Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 24 па 27 ліпеня 2012 года ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія, і ў якіх гулялі 80 удзельнікаў (78 прафесійных снукерыстаў і 2 аматары). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Ва ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўваліся чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.
Леташні пераможца турніру Марк Сэлбі быў разгромлены Джэймі Коўпам у першым раўндзе з лікам 5:1. Тры з васьмі кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард, прайшлі ў 1/16 фіналу турніру, але не здолелі прабіцца далей, як і адзіны прафесіянал з Кітая на турніры Дзін Цзюньхуэй, які саступіў у першым раўндзе Марку Кінгу (4:5). Джон Хігінс з Шатландыі ўпершыню дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага турніру пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2011 года (16 месяцаў таму), а таксама, перамогшы Шона Мёрфі з лікам 6:3 у паўфінальным паядынку, выйшаў у фінал турніру. Другім фіналістам спаборніцтва стаў Джад Трамп, які быў апанентам Хігінса ў фінале чэмпіянату свету 2011 года, саступіўшы яму з лікам 15:18. У паўфінале Трамп перайграў леташняга фіналіста Шанхай Мастэрс Марка Уільямса з Уэльса з лікам 6:4.
Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Трампу ў фінальным матчы з лікам 0:5 і 2:7, але выйграў 6 фрэймаў запар, выйшаўшы наперад з лікам 8:7 і давёў паядынак да перамогі. Апроч таго, у шостым фрэйме фінальнага матча шатландзец аформіў максімальны брэйк, які стаў шостым у яго кар'еры і прынёс яму прыз у £10,000 і £2,000 за найвышэйшую серыю на спаборніцтве. Хігінс перайграў на сваім шляху да тытула Джэймі Джонса (5:2), Раяна Дэя (5:0), Алістэра Картэра (5:3), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:3), і Джада Трампа ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Гэтая перамога стала 38-м прафесійным і 25-м рэйтынгавым тытулам у кар'еры шатландскага снукерыста і паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу з чацвёртай пазіцыі на трэцюю.
Турнір
Шанхай Мастэрс 2012 года стаў шостым розыгрышам Шанхай Мастэрс (), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.
Шанхай Мастэрс 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.
Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за два месяцы да гэтага ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія.
Прызавыя грошы
Bank of Communications у другі раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £60,000 і склаў £410,000 (з улікам прыза за максімальны брэйк, які мог быць не выкананы), стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £10,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2011 года атрымаў пераможца турніру — £75,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£75,000Фіналіст£30,000Паўфіналісты£18,000Чвэрцьфіналісты£10,0001/8 фіналу£7,5001/16 фіналу£6,0001/24 фіналу£2,3001/32 фіналу£1,500Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£200Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Максімальны брэйк у асноўнай стадыі£10,000Паводле сістэмы перахода ўзнагароды за максімальную серыю. Агульны прызавы фонд £410,000
Рэйтынгавыя ачкі
Шанхай Мастэрс 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, World Open і Адкрыты чэмпіянат Кітая). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7,000Фіналіст5,600Паўфіналісты4,480Чвэрцьфіналісты3,5001/8 фіналу2,6601/16 фіналу1,9609801/24 фіналу (квал.)1,6108051/32 фіналу (квал.)1,2606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280
Фармат турніру
На Шанхай Мастэрс 2012 прыняло ўдзел 104 снукерысты, з якіх 94 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. 32 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 94, а таксама 2 аматары — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (16 гульняў), які праходзіў 24 ліпеня 2012 года (амаль за два месяцы да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 80 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 16 пераможцаў матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 49 па 64 (16 гульняў). Другі круг праходзіў 25 ліпеня 2012 года. 16 пераможцаў матчаў другога раўнда выходзілі ў трэціі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 48 (16 гульняў). Трэці круг праходзіў 26 ліпеня 2012 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 27 ліпеня 2012 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай.
Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 24 ліпеня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 25 ліпеня 9 5 Трэці кваліфікацыйны раўнд 26 ліпеня 9 5 Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 27 ліпеня 9 5 Уайлдкард раўнд 17—18 верасня 9 5 1/16 фіналу 17—19 верасня 9 5 1/8 фіналу 20 верасня 9 5 1/4 фіналу 21 верасня 9 5 1/2 фіналу 22 верасня 11 6 Фінал 23 верасня 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйная сетка
Соценныя серыі
У 61 матчы кваліфікацыйнай стадыі было выканана 11 соценных серый. 54-ы сеяны Дэвід Гілберт быў адзіным снукерыстам, які здзейсніў два сэнчуры, у тым ліку найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 142 ачкі ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць Робі Уільямса. Такім чынам, ён атрымаў узнагароду ў £200 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Дэвід Гілберт 2 142, 100 Джэймі Коўп 1 123 Марк Джойс 1 119 Алан Мак-Манус 1 117 Марк Кінг 1 108 Майкл Уайт 1 105 Цаа Юйпэн 1 104 Маркус Кэмбэл 1 104 Стыў Дэвіс 1 102 Джэрард Грын 1 100Увогуле 11 Найвышэйшы брэйк: 142 (Дэвід Гілберт)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2012 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.
11 снукерыстаў: Марк Сэлбі, Марк Уільямс, Шон Мёрфі, Ніл Робертсан, Мэцью Стывенс, Дзін Цзюньхуэй, Сцюарт Бінэм, Алістэр Картэр, Пітэр Эбдан, Джэймі Коўп і Раян Дэй прымалі ўдзел у шостым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.
8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Цзінь Лун, які ўжо тройчы атрымліваў гэты прывілей і дайходзіў да 1/16 фіналу ў 2010 годзе, а таксама навічкі турніру Чжаа Сіньтун, Лу Нін, Ван Юйчэнь, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Чэнь Фэйлун і Лю Хаацянь.
У 2012 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 9 дэбютантаў: Джэймі Джонс (27), Джымі Робертсан (52), Чжаа Сіньтун, Лу Нін, Ван Юйчэнь, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Чэнь Фэйлун і Лю Хаацянь.
Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Чатыры ўдзельнікі розыгрышу 2012 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Дамінік Дэйл (2007), Рыкі Уолдэн (2008), Алістэр Картэр (2010) і Марк Сэлбі (2011).
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2012 года стаў 55-гадовы Стыў Дэвіс. Пітэру Эбдану падчас турніру было 42 гады, а Дамініку Дэйлу, Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу — па 40.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс.
Леташні пераможцаДэбютант турніру