«Лютавер’е» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў канцы 2006 года ў горадзе Мінск (Беларусь).

Гісторыя У 2007 годзе гурт запісвае EP пад назвай Рось, які пазней выйшаў на балгарскім лэйбле A.F.M. Production сумесна з Werewolf Promotion, у фармаце спліта з гуртам Яр.

У 2009 годзе распачынаецца праца над поўнафарматным альбомам, якая, з прычыны шматлікіх змен у складзе гурту, скончылася толькі у 2012 годзе. У снежні, у дзень зімовага Сонцаварота 2012 года, альбом «Песні Налітых Хмараў» выходзіць на маскоўскім лэйбле Sound Age Productions.

Вясной 2013 года гурт выпускае сінгл Lilije, які заснаваны на аднайменнай баладзе Адама Міцкевіча. З гэтага часу пачата праца над другім поўнафарматным альбомам, які плануецца выпусціць восенню-зімой 2014 года.

Дыскаграфія Рось (2010) Песні Налітых Хмараў (2012) Lilije (2013) Дзікае Паляванне (2016) Upior (2019) Na Kupallie (2022)

Склад Таццяна Маляўка — вакал, скрыпка Аляксей Маляўка — бас, вакал Зміцер Кукс — народныя інструменты Віктар Веранкоў — гітара

Былыя ўдзельнікі Таццяна Гарох — вакал Сяргей Бузо — вакал Артур Мартынаў — барабаны Аляксей Рысухін — гітара

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта Лютавер’е ў сацыяльнай сетцы У Кантакце

Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта