Фёдар (Тодар, ТэадорГАУСМАН Федор Оскарович ) Аскаравіч Гаўсман (; , в. Броўск, , ў Гродзенскай вобласці — , паводле іншых звестак — 1943Hausmann, Theodor ) — беларускі савецкі тэрапеўт. Акадэмік АН БССР (1933), доктар медыцынскіх навук (1912), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931).

Біяграфія Нарадзіўся ў Броўскім лясніцтве Гродзенскай губерні ў сям’і ляснічага — балтыйскага немцаГаусман Фёдор Оскарович Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Сярэднюю школу скончыў у Рэвелі, пасля чаго паступіў на Юр’еўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1894 годзеПамяти учёного: Гаусман Фёдор Оскарович Национальная академия наук БеларусиФедор Оскарович Гаусман (1868—1944) .

У 1901—1902 гадах працаваў у Берліне звышштатным асістэнтам у прафесара  — аднаго з заснавальнікаў гастраэнтэралогіі. У 1903—1909 гадах працаваў у Арле. У час Руска-японскай вайны (1904—1905 гады) знаходзіўся ў рускай арміі.

У 1909—1911 гадах Гаўсман працаваў і загадчыкам хіміка-бактэрыялагічнага кабінета ў ў Тульскай губерні.

Падчас Першай сусветнай вайны Гаўсману давялося пакінуць Германію і вярнуцца ў Расію, дзе яго прызвалі на ваенную службу — і ён працаваў тэрапеўтам у ваенных шпіталях. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Гаўсман уладкаваўся прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1918—1924 гады працаваў на кафедры прыватнай паталогіі і тэрапіі, а таксама кансультантам у Дзяржаўным інстытуце скурных і венерычных хвароб..

У 1924 годзе Гаўсман узначаліў арганізаваную ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (МДМІ) кафедру ўнутраных хвароб № 1 (у той час кафедра 2-й тэрапеўтычнай клінікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1924 года да 1941 года быў прафесарам і загадчыкам клінікай шпітальнай тэрапіі медыцынскага факультэта Белдзяржуніверсітэта (з 1930 года — Мінскага медыцынскага інстытута).

З 1931 года — Заслужаны дзеяч навукі БССР. З 1933 года — Акадэмік Беларускай Акадэміі навук.

У 1934 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі ці медыцыне..

Адначасова ў 1936—1941 загадчык Медыцынскага навукова-даследчага кабінета АН БССР.

Падчас нацысцкай акупацыі (1941—1944 гады) Падчас войскамі нацысцкай Германіі Гаўсман адразу пачаў актыўна супрацоўнічаць з гітлераўцамі. Акадэмія навук і медыцынскі факультэт, дзе ён працаваў, закрыліся з-за вайны, але яму далі пасаду і аклад кансультанта гарадской бальніцы. Будучы фольксдойчэ, Гаўсман спадзяваўся перабрацца ў нацысцкую Германію, але ў гэтым акупацыйныя ўлады яму адмовілі.

Калі ў Гаўсмана з’явіліся праблемы са здароўем, ён у 1942 годзе паехаў у Берлін і зрабіў там аперацыю на мачавым пузыры.

Вярнуўшыся пасля лячэння ў Мінск, Гаўсман працягнуў сваю навуковую дзейнасць. Напрыклад, у 1943 годзе ў нямецкім медыцынскім часопісе быў апублікаваны яго артыкул пра туберкулёзDie okkulte Tuberkulose (Bronchadenitis) als Kausalfaktor beim Entstehen einer Psoriasis und die Heilwirkung der Tuberkulintherapie , а ў раздзеле пра аўтара паведамлялася, што ён былы дырэктар першай медклінікі Мінска, а цяпер працуе ў ваенным шпіталі 2/609Из описания статьи о туберкулезе, поступившей в редакцию немецкого медицинского журнала в ноябре 1942 г. .

Гаўсман цалкам падзяляў нацысцкую , і добраахвотна педантычна паведамляў нацыстам аб выяўленых ім яўрэях. Адразу пасля акупацыі ён выдаў нацыстам усіх вядомых яму ўрачоў-яўрэяў. Ужо 5 ліпеня 1941 года па спісе, складзеным Гаўсманам, былі звольненыя з гарадскіх бальніц дзясяткі ўрачоў-яўрэяў і медсясцёр, сярод якіх: прафесар Лазар Якаўлевіч Сітэрман, Макс Аляксандравіч Дворжац, вядомы мінскі неўрапатолаг Яўхім Маркавіч Бяркоўскі, загадчыкі аддзяленнямі Майсей Сямёнавіч Берман, Любоў Маркаўна Лапатко і іншыя. Гаўсман асабіста пераследваў вядомага мінскага неўрапатолага Сяргея Міхайлавіча Афонскага, неаднаразова нагадваючы немцам пра тое, што жонка гэтага лекара — яўрэйка. Афонскі не жадаў адмаўляцца ад сваёй жонкі і нават пагадзіўся з патрабаваннем нацыстаў на бессэнсоўную і здзеклівую сваёй пажылой і бяздзетнай жонкі, каб выратаваць ёй жыццё. Але затым ад Афонскага ўсё роўна запатрабавалі ўласнаручна забіць сваю жонку, і тады муж і жонка здолелі бегчы ў Гродна, спадзеючыся там згубіцца. Але Гаўсман арганізаваў праз сваіх гродзенскіх калег-медыкаў сачэнне і злоў сям’і Афонскіх, якіх у снежні 1941 года расстраляліАфонский Сергей Михайлович , Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа .

Перад вызваленнем Беларусі савецкімі войскамі ў 1944 годзе Гаўсман з жонкай бег разам з немцамі, якія адступалі. У гэтым жа годзе ў Інсбруку ён памёр падчас аперацыі на жоўцевым пузыры ў выніку перытаніту. Аднак ёсць яшчэ некалькі непацверджаных версій года, месца і прычыны смерці Гаўсмана, паводле якіх ён памёр у 1943 годзе, і не ў Інсбруку, а ў Чэхіі. Таксама ёсць непацверджаныя сведчанні, што ён памёр не ад хваробы, а быў пакараны савецкімі партызанамі за актыўнае супрацоўніцтва з нацыстаміHausmann, Theodor Georg / Гаусман, Фёдор Оскарович у базе персанальных даных Саксонскай акадэміі навук.

Пасля вайны дзейнасць Гаўсмана ў акупаваным Мінску была прызнана злачынствам, і ў лістападзе 1947 года яго пасмяротна пазбавілі звання акадэміка, яго кнігі былі канфіскаваныя з фондаў бібліятэк, а яго імя больш не значылася ў энцыклапедыях да 1981 года. Аднак пасля па не апублікаваных да гэтага часу (2020 год) меркаваннях ён быў рэабілітаваны і пасмяротна адноўлены ў акадэмічных і навуковых званнях..

Навуковая дзейнасць Праводзіў даследаванні ў галіне страўнікава-кішачнага тракту. Прапанаваў шэраг лабараторных метадаў даследавання: рэакцыю на Hausmann Th., Die polychemische Urobilinreaction, Ztechr. 1. klin. Med., B. XCIX, 1922, метад дыягностыкі схаваных захворванняў нырачных лаханак, метад праслухвання глытальных шумоў і іншае.

Навуковыя працы Аўтар больш 210 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфійАкадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч .

Асноўныя працы:

Theodor Hausmann. Die methodische Intestinalpalpation mittels der topographischen Gleit- und Tiefenpalpation, und ihre Ergebnisse mit Einschluss der Ileocoecalgegend, und mit Berücksichtigung der Lageanomalien des Darmes, 1910 Основы методического прощупывания желудочно-кишечного тракта с помощью топографической скользящей глубокой пальпации. М.: А. А. Карцевъ, 1912. Этиология и лечение цинги. М., 1917. Проблема внелегочного туберкулеза, патогенез и профилактическое лечение его с помощью туберкулина. Мн.: Гизбел, 1939.

Крыніцы

Літаратура Вопросы истории медицины и здравоохранения. Мн.: Полымя, 1968. Зборнік прац прысвечаны 35-гадоваму юбілею заслужанага дзеяча навукі акадэміка Ф. А. Гаўсмана, дырэктара 2-ой тэрапеўтычнай клінікі Беларускага Медычнага Інстытута / Fertschrift für prof. Theodor Hausmann, mitglied D. Weissrussischen Akademie der wissenschaften. Т.1. Менск, 1934. — 287 с.

Спасылкі Акадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч Фёдар Аскаравіч Гаўсман у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ