Конь з Навагрудка — шахматная фігурка каня XII ст. знойдзеная ў Навагрудку.

Апісанне Фігурка мае вышыню 4,3 см, дыяметр амаль круглай асновы складае 2,7 х 3 смМядзведзева В. У. Касцярэзная вытворчасць Навагрудка ў сярэдневякоўі. Выразана з касці ў выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Стылізаваныя шахматныя фігуры створаны рускімі па ўсходніх узорах, для якіх характэрны абстрактны характар, паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот.

На фігурцы збоку разьбяром пастаўлены (працарапаны) знак у выглядзе трызубца. Напэўна, гэта знак-метка ўладальніка дадзенай рэчы, як лічыць аўтар раскопак Ф. Д. Гурэвіч. Славянскі знак трызубца гаворыць на карысць мясцовага паходжання дадзенай шахматнай фігуры.

Літаратура

Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Навагрудка Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі