«Марыбар» () — славенскі футбольны клуб з аднайменнага горада. Утвораны ў 1960 годзе. З’яўляецца адным з двух клубаў Славеніі, якія ніколі не выбывалі з наймацнейшага дывізіёна пасля яго заснавання ў 1991 годзе (разам з «Цэле»). Лічыцца адным з сімвалаў славенскага футбола, у прыватнасці ў роднай для клуба вобласці Ніжняя Штырыя на паўночным усходзе Славеніі.

Дасягненні Чэмпіянат Славеніі: Пераможца (16): 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2019, 2022

Кубак Славеніі: Уладальнік (9): 1992, 1994, 1997, 1999, 2004, 2010, 2012, 2013, 2016

Суперкубак Славеніі: Уладальнік (4): 2009, 2012, 2013, 2014

Кубак Інтэртота: Пераможца (1): 2006

Спасылкі Афіцыйны сайт

Марыбар