Бары́с Ві́ктаравіч Савінкаў (, літаратурны псеўданім: В. Ропшин) (31 студзеня 1879 — ) — расійскі рэвалюцыянер, тэрарыст, пісьменнік, адзін з лідараў баявой арганізацыі эсэраў, адказны за забойствы буйных службоўцаў Расійскай імперыі ў 1904 і 1905 гадах.

Біяграфія Пад час польска-савецкай вайны ўзначальваў Расійскі палітычны камітэт, адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання.

У 1920-х гадах разам з С. Булак-Балаховічам ладзіў рэйды ваенных атрадаў у Савецкую Беларусь з тэрыторыі Польшчы.

Арыштаваны 5 жніўня 1924 года пры спробе перайсці дзяржаўную мяжу Савецкага Саюза на тэрыторыі Беларусі.

Паводле афіцыйнай версіі, 7 мая 1925 года ў будынку УНК на Лубянцы Савінкаў скончыў жыццё самагубствам. Скарыстаўшыся адсутнасцю аконнай рашоткі ў пакоі, дзе ён знаходзіўся па вяртанні з прагулкі, Барыс Савінкаў выкінуўся з акна пятага паверху на двор. Аднак існуе версія, згодна з якой Савінкаў быў забіты супрацоўнікамі ДПУ (гэтую версію, у прыватнасці, прыводзіць пісьменнік Аляксандр Салжаніцын у сваёй кнізе «Архіпелаг ГУЛАГ»).

Месца пахавання Б. Савінкава невядома.

Творчасць Свае ўражанні ад Беларусі, становішча сялян і іх настроі адлюстраваў у аповесці «Конь вараны», у якой імкнуўся апраўдаць свой удзел у тэроры.

Спасылкі Біяграфія на старонцы «Русский переплёт»

Катэгорыя:Загінулі ў выніку падзення з вышыні Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Эсэры Катэгорыя:Эмігранты з Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Польшчы Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Масоны ВЛФ Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Тэрарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя